Аркадзь Аркадзьевіч Бабчанка (, Масква) — расійскі пісьменнік, журналіст, ваенны карэспандэнт, выдавец.

Біяграфія У 1995 годзе прызваны ў армію, служыў на Паўночным Каўказе ў войсках сувязі, прымаў удзел у Першай чачэнскай вайне. Звольнены ў запас у 1997 годзе.

Скончыў юрыдычны факультэт Сучаснага гуманітарнага ўніверсітэта з дыпломам бакалаўра юрыспрудэнцыі па міжнародным праве.

Пасля пачатку другой чачэнскай вайны падпісаў кантракт з узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі і прымаў удзел у баявых дзеяннях. Служыў сувязістам, пасля ў мотастралковых войсках, пасля камандзірам разліку ў гранатамётным узводзе.

У 2000 годзе звольнены ў запас у званні гвардыі старшыны.

У тым самым годзе заняўся журналістыкай. Быў карэспандэнтам «Новай газеты», пазней — ваенным карэспандэнтам падчас вайны ў Паўднёвай Асеціі ў 2008 годзе.

У сакавіку 2012 года супраць Бабчанкі была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 212 Крымінальнага кодэксу Расійскай Федэрацыі (заклікі да масавых беспарадкаў) у сувязі з публікацыяй запіса аб магчымай тактыцы «за сумленныя выбары».

Выдавец часопіса «Искусство войны»Искусство войны с Аркадием Бабченко. Интернет-конференция , Беломорканал, 27.03.2010}}.

У 2017 годзе Бабчанка пакінуў Расію. У снежні 2016 года ён адмовіўся выказваць спачуванні родным і блізкім загінулых пры крушэнні самалёта Ту-154 Міністэрства абароны Расіі над Чорным морам. Ён патлумачыў гэта тым, што ахвяры авіякатастрофы, якія накіроўваліся ў Сірыю, як выказаўся журналіст, «спявалі і скакалі ў падтрымку» расійскіх уладаў. Пасля гэтага калумніст «Комсомольской правды» Анатоль Жыхароў заклікаў узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да Бабчанкі, а дэпутат Дзярждумы Расіі Віталь Мілонаў прыгразіў журналісту пазбаўленнем грамадзянстваУ Кіеве застрэлілі вядомага расійскага журналіста, Радыё Свабода, 29-05-2018.

Жыў у Празе. У ліпені 2017 году жыў у Ізраілі, са жніўня 2017 па май 2018 года ў Кіеве.

З кастрычніка 2017 па май 2018 года вёў праграму «Prime: Бабченко» на крымскататарскім украінскім тэлеканале ATR.

Інсцэніроўка забойства

29 мая 2018 года знаёмыя і сваякі паведамілі, што пры ўваходзе ў яго кіеўскую кватэру ў Дняпроўскім раёне невядомыя выпусцілі яму ў спіну некалькі куль, у той час як жонка Бабчанкі была ў ваннайУ Кіеве забіты расійскі журналіст Аркадзь Бабчанка Intex-press 29-03-2018У Кіеве забіты расійскі журналіст Аркадзь Бабчанка, жорсткі крытык Пуціна. Сам Бабчанка нібыта памёр у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу. 30 мая, выступаючы на прэс-канферэнцыі, кіраўнік СБУ Васіль Грыцак заявіў аб тым, што Бабчанка жывы; па словах Грыцака, даведаўшыся пра падрыхтоўку забойства, супрацоўнікі СБУ арыштавалі меркаванага забойцу, а само забойства інсцэніравалі, каб выйсці на таго, хто замаўляў злачынстваЖурналист Аркадий Бабченко жив. Его «убийство» оказалось спецоперацией СБУ , Intex-press 30-03-2018. І кілер і арганізатар — украінскія грамадзяне, якіх па словах СБУ завербавалі расійскія спэцслужбы. Сам Бабчанка таксама выступіў на гэтай прэс-канфэрэнцыі. Пазней з’явіліся ролікі затрымання арганізатара і відэа перадачы грошайУкраинские спецслужбы показали видео задержания заказчика «убийства» журналиста Бабченко Intex-press 30-03-2018СБУ: Бабчанка жывы, арганізатара замаху затрымалі, Радыё Свабода, 30-05-2018.

Асабістае жыццё Жанаты, мае дачку.

Цытаты

Бібліяграфія Алхан-Юрт. — Яуза, 2006. — 478 с. — . Война. — Альпина нон-фикшн, 2015. — 351 с. — .

Спасылкі

Катэгорыя:Журналісты Расіі Катэгорыя:Ваенныя карэспандэнты Катэгорыя:Удзельнікі Еўрамайдана Катэгорыя:Удзельнікі Першай чачэнскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Другой чачэнскай вайны