Хо́лмецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Холмеч.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Холмецкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Завужальскага і Калочынскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Артукоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5..
28 лютага 1992 года ўтвораны зноў у складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі з часткі Артукоўскага сельсавета. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Артукоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Артукі, Вятхінь, Краснаполле, Надзвін, Пракісель, Церабееўка, пасёлкі Барбары, Вазнясенск, Кружок, Ляхавец, Рэлькі)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области . 29 верасня 2017 года скасаваны пасёлак КружокРешение Речицкого районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 175 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 2761 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,9 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (14 населеных пунктаў)— 2220 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Холмецкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1992 годзе