Брыстальскі заліў () — заліў Берынгава мора каля паўночна-заходніх берагоў паўвострава Аляска. Тэрыторыя ЗША.
Шырыня заліва каля ўваходу 480 км. Глыбіні 27—54 м. Прылівы паўсутачныя, вышынёй да 3,7 м. З лістапада па сакавік—красавік заліў пакрыты лёдам. Упадаюць рэкі Тагіак, Квічак, Нушагак.
У праліве здабыча рыбы — траска, камбала і інш.
Літаратура
Спасылкі Bristol Bay // Encyclopaedia Britannica
Катэгорыя:Геаграфія Аляскі Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Залівы ЗША