міні|right| міні|right| Мёд (ад прота-індаеўрапейскага *mizdʰos, адно са значэнняў — узнагарода) — адзін з асноўных прадуктаў пчалярства, салодкае і вязкае рэчыва, якое вырабляюць меданосныя пчолы і некаторыя іншыя жывёлы з нектару кветак, а таксама іншых салодкіх сокаў расліннага і жывёльнага паходжання (падзевы мёд).

Мёд утрымлівае 13-20 % вады, 75-80 % вугляводаў (глюкоза, фруктоза, сахароза), нязначную колькасць вітамінаўВітаміны ў мёдзе: а ці так іх шмат насамрэч? В1, В2, В6, Е, К, С, правітамін А-каратын, воліевую кіслату.

Мёд можа быць монафлерным (з нектару адной расліны) ці поліфлерным.

У мёду багатая харчовая і лячэбная каштоўнасць.

Мёд, які быў сабраны пчалярамі, мае назоў таго тыпу меданосных пчол, якія яго вырабілі. Мёд ад розных пчол і вусякоў мае вельмі адрозныя ўласцівасці. Меданосныя пчолы фарміруюць мёд з нектару дзякуючы працэсу зрыгвання і захоўваюць яго ў якасці асноўнай крыніцы ежы ў васковых сотах у вуллі. Пчаляры практыкуюць заахвочванне перавытворчасці мёду, каб лішак можа быць узяць з калоніі.

Мёд атрымлівае сваю слодыч ад монасахарыдаў фруктозы і глюкозы, а таксама мае прыкладна такую ж адносную слодыч як і цукар-пясокOregon State University. «What is the relative sweetness of different sugars and sugar substitutes?» .. Мёд валодае прывабнымі хімічнымі ўласцівасцямі для выпечкі, а таксама асаблівы водар і смак, дзякуючы якому некаторыя людзі аддаюць перавагу менавіта яму, а не цукру і іншым падсалоджвальным рэчывамNational Honey Board. «Carbohydrates and the Sweetness of Honey».. Большасць мікраарганізмаў не растуць у мёдзе з-за ягонай нізкай актыўнасці вадыLansing Prescott, John P. Harley, Donald A. Klein (1999). Microbiology. Boston: WCB/McGraw-Hill. ISBN 0-697-35439-3.. Аднак, мёд часам змяшчае спячыя эндаспоры бактэрыі Clostridium botulinum, якая можа быць небяспечна для немаўлят, бо эндаспоры могуць трансфарміравацца ў вырабляючую таксін бактэрыю ў несфармаваным кішачным тракце дзіцяці, што прыводзіць да хваробы і нават смерціShapiro,, Roger L.; Hatheway,, Charles; Swerdflow,, David L. (1998). "Botulism in the United States: A Clinical and Epidemiologic Review". Annals of Internal Medicine 129 (3): 221–8..

Мёд мае доўгую гісторыю спажывання чалавекам, і выкарыстоўваецца ў розных прадуктах харчавання і напояў, цукру і араматызатараў. Промысел развядзення пчолаў і збору мёду называецца пчалярствам, але раней выкарыстоўвалася бортніцтвам. Ён таксама гуляе важную ролю ў рэлігіі і сімвалізму. Смак мёду адрозніваецца ў залежнасці ад крыніцы нектару, а таксама маюцца розныя ягоныя віды і гатункі. Мёд таксама выкарыстоўваецца ў розных лекавых традыцыях для лячэння хвароб. Вывучэнне пылка і спораў у сырым мёдзе дазваляе вызначыць крыніцу кветкавага мёду, гэтая тэхніка мае назоў мелісапаліналогіяVaughn M. Bryant, Jr. "Pollen Contents of Honey". CAP Newsletter 24(1):10–24, 2001.. З-за таго, што пчолы могуць пераносіць электрастатычны зарад і могуць прыцягнуць іншыя часцінкі, гэтая ж тэхніка можа быць выкарыстана ў галіне экалагічных даследаванняў радыеактыўных часцінак, пылу альбо іншых часцінак забруджванняMercuri AM, Porrini C. (1991). "Melissopalynological analysis applied to air pollution studies in urban areas of Modena and Reggio Emilia (Italy)". Aerobiologia 7 (1): 38–48.. Гл. таксама Лячэнне мёдам

Спасылкі

Катэгорыя:Пчалярства Катэгорыя:Харчовыя прадукты Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Апітэрапія

Катэгорыя:Славянская абрадавая ежа і напоі