Камітэ́т абаро́ны журналі́стаў (КАЖ, ) — міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая займаецца зборам інфармацыі пра рэпрэсіі і забойствы журналістаў па ўсім свеце. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Нью-Ёрку.
Гісторыя У 1981 годзе група амерыканскіх карэспандэнтаў за мяжой заснавала КАЖ у адказ на пагрозы з боку аўтарытарных урадаў.
Дзейнасць КАЖ ладзіць рашучыя публічныя пратэсты і выкарыстоўвае дыпламатычныя каналы для дасягнення эфекту. КАЖ друкуе артыкулы, прэс-рэлізы, адмысловыя справаздачы, двойчы ў год выдае часопіс «Dangerous Assignments»http://cpj.org/Briefings/2005/DA_spring05/DA_spring_05.pdf (), а таксама штогадовыя агляды па свабодзе прэсы ў свеце пад назвай «Attacks on the Press»http://cpj.org/attacks04/pages/attacks04index.html ().
Штогод КАЖ узнагороджвае прэміяй International Press Freedom Awards журналістаў і праваабаронцаў, якія перажылі збіванні, пагрозы, застрашэнні і зняволенне за сваю працу.
Пачынаючы з 1992 года, КАЖ таксама штогадова складае спіс журналістаў, якія загінулі пры выкананні сваіх абавязкаў. З часу стварэння спісаў налічана 845 забітых журналістаў.
Камітэт абароны журналістаў — адзін з заснавальнікаў Міжнароднай асацыяцыі па абароне свабоды слова (IFEX), глабальнай сеткі больш чым 90 грамадскіх арганізацый, якія займаюцца адсочваннем парушэнняў у галіне свабоды выказванняў па ўсім свеце і займаюцца абаронай журналістаў, пісьменнікаў і іншых пераследаваных за спробу рэалізацыі свайго права на свабоду выказванняў.
Гл. таксама Міжнародная асацыяцыя па абароне свабоды слова Свабода слова ў Беларусі
Спасылкі Афіцыйны сайт КАЖ Афіцыйны сайт IFEX
Катэгорыя:Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1981 годзе Катэгорыя:Міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі Катэгорыя:Свабода слова Катэгорыя:Журналісцкія арганізацыі