«Arma 2» — камп’ютарная гульня ад Bohemia Interactive Studio PC, якая з’яўляецца працягам гульні Armed Assault. Гульня была афіцыйна аб’яўлена 22 жніўня 2007 на выставе Games Convention у Лейпцыгу. Аўтары класіфікуюць гульню як сімулятар рэальных баявых дзеянняў. У ЗША продажы гульні пачаліся з 8 ліпеня 2009 года. Гульня «Arma 2» выкарыстоўвае сістэму абароны «FADE».

Сюжэт Дзеянне Arma 2 разгортваецца ў 2009 годзе, на тэрыторыі выдуманай постсавецкай краіны Чарнарусі (). Грамадзянская вайна доўжыцца вось ужо два гады ў дзяржаве Чарнарусі пасля доўгага перыяду палітычнай дэстабілізацыі. Гэтаму ўсяму паспрыялі сутычкі паміж празаходняй кааліцыяй і камуністычна-нацыяналістычным рухам «Чарнарускі Рух Чырвонай Зоркі» (ЧРЧЗ, англ. скар. ChDKZ, «Чадакі»). Пасля таго, як ChDKZ была пераможаная дэмакратычным крылом на выбарах 2008 года, напружанасць у краіне ўзрасла падчас гэтак званай «Вераснёвай Крызы».

Пры падтрымцы этнічнага рускага насельніцтва ў паўночнай правінцыі Чарнарусі, паўстанцы сілай паспрабавалі зноў аб’яднаць поўнач Чарнарусі з Расіяй, але былі спыненыя антыпаўстанцкай аперацыяй «Паўночны Вецер».

Летам 2009 сілы паўстанцаў, што асталіся адступілі да гор на поўначы. Восенню 2009 «Чадакі» пад кіраўніцтвам вядомага вайсковакіраўніка па мянушцы «Акула» раптам разгарнулі буйны наступ на ўрадавыя сілы. Літаральна праз некалькі тыдняў паўстанцы захапілі практычна ўсю паўночную правінцыю і абвясцілі незалежнасць.

Пасля перамоў з Расіяй аб далучэнні, калі Масква ім адмовіла, яны ўсталявалі свой урад і ўвялі вайсковае становішча, пры гэтым працягваючы наступаць на заходнюю частку краіны. Урадавыя сілы панеслі вялікія страты і сітуацыя стала крытычнай. Аляксандр Баранаў, прэм’ер-міністар Чарнарусі, папрасіў дапамогі ў сілах АДАП, каб аднавіць мір і парадак на тэрыторыі краіны.

Альянс паведамляе сілы хуткага рэагавання і прымаецца рашэнне адправіць марскіх пяхотнікаў, каб прадухіліць далейшыя грамадзянскія страты ў канфлікце паміж «Чадакамі» і рэшткамі Чарнарускімі Сіламі Абароны. Марскія экспедыцыйныя войскі бяруць на сябе кантроль над сітуацыяй.

Гулец выступае ў ролі члена разведкі каманды спецпрыза марской пяхоты ЗША пад назвай «Лязо» (англ. Razor).

Чарнарусь

Дзеянне камп’ютарнай гульні Arma 2 разгортваецца ў 2009 годзе, на тэрыторыі выдуманай постсавецкай краіны Чарнарусі (). У гульні прадстаўленая не ўся Чарнарусь, а яе паўночна-ўсходняя правінцыя — Паўдневая Загорыя (якая мяжуе з Паўночнай Загорыяй, якая ўваходзіць у склад Расіі). Насельніцтва — 3 млн этнічных чарнарусаў і 800 тыс. рускіх. Чарнарускую мову імітуе чэшская. Паўдневы і ўсходні берагі Чарнарусі абмывае Зяленае мора. Сталіца — места Навіград. Жыхары Чарнарусі маюць відавочна чэшскія імёны і прозвішчы. Bohemia Interactive распрацавала тэхналогію, якая дазваляе ператвараць рэальныя дадзеныя аб вышынях і ляндшафтах ў віртуальнае ўяўленне. Такім чынам, у гульні:

225 км² рэальнай мясцовасці. Гульня мае дзве карты — Загорыя і востраў Утэс з дэсантным караблём ВМФ ЗША «Кхесань», што размясьціўся непадалек. 1 мільен аб’ектаў 350 < дарогаў 50 гарадоў і мястэчкак, парты і фабрыкі Жывое асяроддзе (грамадзянскія і дзікая жывёліна) Дзве буйныя і некалькі малых дамбаў, а таксама невялікія азеры і сажалкі. Вялікі вайсковы аэрадром — «Аэрадром Выбару» з бетонным пакрыццем, два малых грунтавых аэрадрома, буйны вайсковы аэрадром на Скале Руіны замка XII стагоддзя — «Чортаў замак» («Замак д’ябла») і іншыя гістарычныя славутасці

Месцазнаходжанне Чарнарусі з моманту выхаду гульні стала прадметам ажыўленых спрэчак. Збольшага гэта выклікана імкненнем знайсці прататып гэтай краіны і даць аналогію падзеям гульні. Геаграфічна няма раёна, які б цалкам адпавядаў апісанням у гульні. Прасочваецца матыў вайсковых канфліктаў (югаслаўскія войны) пры распадзе Югаславіі і Чэхаславакіі. Так, напрыклад, сталіца Чарнарусі названая імем Навіград, якое носіць рэальны горад Харватыі. Харвацкае Загор’е таксама з’яўляецца рэальнай мясцовасцю, суседнічая з Загор’ем ў суседняй Албаніі і на паўночна-захадзе Грэцыі. Гульнявая Чарнарусь падобная назвай на Чарнагорыю, размешчаную на гэтай тэрыторыі, і што атрымала незалежнасць у 2006 годзе — незадоўга да выхаду гульні. Характэрная для Балкан гарыстая мясцовасць. Як і ў гульні, дадзеныя краіны абмываюцца морам з поўдня. У рэальных канфліктах прымалі ўдзел вайскоўцы АДАП, Расіі і ісламскія баевікі. Магчымая аналогія і з Паўночнай і Паўдневай Асеціяй. Так, напрыклад, Паўночнае Загор’е ў гульні ўваходзіць у склад РФ, а Паўдневае — у склад Чарнарусі. Ёсць аналогіі з Украінай. Напрыклад — сцяг чарнарускіх войскаў (нашыўка на вопратцы) знешне нагадвае сцяг Украіны, аднак замест блакітна-жоўтага выкарыстоўваецца жоўта-зялёны сцяг. Камуфляж Чарнарускай арміі нагадвае камуфляж украінскай. Некаторыя людзі называюць гэта прароцтвам, так як падзеі развіваюцца пад тымі жа падставамі і сцэнарыямі, што крыху павысіла яе рэйтынг нават пасля выхаду Arma 3.

Фракцыі У гульні прысутнічаюць 3 асноўныя фракцыі, што падзяляюцца на меншыя па памеру фарміраванні.

«Сінія» Корпус марской пяхоты Корпус марской пяхоты ЗША () — адзінае фарміраванне Узброеных сіл ЗША на тэрыторыі Чарнарусі. Прадстаўленыя 27-м экспедыцыйным корпусам марской пяхоты (27-й ЭКМП), у задачы якога ўваходзіць устаноўка балансу ў грамадзянскай вайне на карысць чарнарускаму ураду. Марпехі вельмі выдатна навучаныя дзейнічаць падчас асіметрычнай вайны, у чым ім дапамагае навейшая тэхніка і найлепшая зброя.

Марпехі выкарыстоўваюць вопратку колеру камуфляжу MARPAT і ўзброеныя асабістай зброяй, што стаіць на ўзбраенні Арміі ЗША: штурмавымі вінтоўкамі М16А4, карабінамі М4, кулямётамі M249 SAW (Squad Automatic Weapon) і M240 і іншай зброяй асаблівага прызначэння.

Наземныя сілы складаюць такія зразкі тэхнікі, як бронетранспарцёры LAV-25, AAV і танкі М1А2 «Абрамс».

Аснову паветраных сіл складаюць транспартныя канвертапланы MV-22 Osprey, транспартныя верталёты MH-60S Seaknight і UH-1Y Venom; баявыя верталёты AH-1Z Viper і знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі F-35 VTOL выконваюць ролі як паветранай падтрымкі, гэтак і знішчальнікаў.

У распараджэнні 27-а ЭКМП месцяцца разведпадроздзелы, што былі далучаныя ў якасці дадатковай падтрымкі падчас аперацыі Harvest Red. Ваяры ў разведцы навучаныя дзейнічаць глыбока ў тылу ворага, наладжваць сувязі з грамадзянскім насельніцтвам і праводзіць спецаперацыі. Падчас бою марпехі спадзяюцца на шматлікую зброю новага пакалення: беспілотныя лятальныя апараты, рэактыўную артылерыю і шмат іншае.

Чарнарускія Сілы Абароны

Чарнарускія Сілы Абароны (па-чарнаруску: Černaruské Ozbrojené Sily, ) выконваюць ролю Узброеных сіл Чарнарусі. Асноўная мэта існавання ЧСА - змаганне супраць экстрэмістаў і сепаратыстаў, што пачалі актыўную дзейнасць яшчэ ў сярэдзіне 1990-х гадоў.

Рыштунак жаўнераў ЧСА ўяўляе сумесь сучасных кевларавых шаломаў і вопраткі, камуфляж якое ґрунтуецца на камуфляжы ПДВ ЗРСР. Жаўнеры ўзброеныя вінтоўкамі АК-74, кулямётамі ККМ і іншай асабістай зброяй вытворчасці краін мінулага Варшаўскага дагавору.

ЧСА выкарыстоўвае вялікую колькасць тэхнікі часоў "Халоднай вайны": асноўныя баявыя танкі Т-72, бронетранспарцёры БВДМ-2 і БМП-2, аўтамабілі УАЗ і грузавікі «Урал». Высокая мабільнасць ваяроў ЧСА ў гарах забяспечваецца транспартнымі верталётамі Мі-17. Паветраную падтрымку ажыццяўляюць самалёты Су-25 і баявыя верталёты Мі-24.

Нягледзячы на тое, што ў ЧСА няма сіл адмысловых аперацый, чарнарускія жаўнеры заўсёжы служаць у месцах, дзе яны нарадзіліся, што дае ім выдатныя веданні мясцовасці і асабліва важна пры ахове насельніцтва ад экстрэмістаў.

Апошнія трэніроўкі арміямі АПАД і замежная дапамога дазваляе войскам ЧСА узаемадзейнічаць з КМП ЗША і эфектыўна змагацца з паўстанцамі.

«Чырвоныя» Расійскія Узброеныя сілы Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі () прадстаўленыя расійскім кантынгентам Чарнарускіх Міратворчых Сіл. У ягоны склад уваходзіць элітны гвардзейскі матастралковы батальён.

Расійскія жаўнеры носяць вопратку з камуфляжам "Флора" і сучасныя разгрузачныя камізэлькі з старым ахоўным рыштукам. Яны ўзброеныя аўтаматамі АК-107, трывалымі кулямётамі ККМ, гранатамётамі РСГ-18 і РСГ-7 з сучаснымі гранатамі.

Кантынгент расійскіх атрадаў мае ў сваім распараджэнні асноўныя баявыя танкі Т-90 і сучасныя бронетранспарцёры: колавыя «Ваднікі» і БТР-90 і гусенічныя БМП-3.

Расійская тактыка разлічвае на моц баявых верталётаў Мі-24 «Кракадзіл», Ка-52 «Алігатар» і ўзброеныя транспартныя верталёты Мі-8М. Штурмавікі Су-25 таксама даступныя для падтрымкі.

Таксама батальён ужывае мінамёты, ракетную артылерыю, беспілотнікі ў якасці падтрымкі пяхоты.

Сілы адмысловага прызначэння складаюцца з загартаваных у баях ветэранаў, што носяць вопратку тыпу «Горка» і ўжываюць адмысловую бязгучную зброю, снайперскія вінтоўкі і выбухоўкі. Яны навучаныя ажыццяўляць контртэрарыстычныя апэрацыі, валодаюць чарнарускім і таемна дзейнічалі на тэрыторыі краіны на працягу доўгага часу.

Чарнарускі Рух Чырвонай Зоркі Чарнарускі Рух Чырвонай Зоркі (па-чарнаруску: Černaruské Hnutí Rudé Hvězdy) з’яўляецца групіроўкай, што супрацьстаіць ураду Чарнарусі і выступае за далучэнне да Расійскай Федэрацыі.

Нягледзячы на тое, што ЧРЧЗ пачыналася як падпольны рух, зараз гэта звычайная сіла, з вайсковай структурай і зброяй, што была захопленая ў падроздзелаў ЧСА або набытая ў захопленых кантрабандыстаў. Гэта дало магчымасць ЧРЧЗ дастаткова моцу каб пачаць пераварот супраць ураду.

Паўстанцы носяць розныя старыя вайсковыя вопраткі расійскага паходжання, звычайна ў гарадской каляровай гаме. Яны ўзброеныя рознай асабістай зброяю, ад старых АКМ да захопленых АК-74. Супрацьтанкавыя гранатамёты розных тыпаў звычайна набываюцца ў гандляроў зброяй ў вялікіх колькасцях.

Паўстанцам не хапае інфраструктуры сучаснага войску, таму транспартных сродкаў, што яны выкарыстоўваюць, даволі мала і жаўнеры не могуць спадзявацца на падтрымку артылерыі альбо іншай тэхнікі.

Паўстанцы ўжываюць у асноўным старую тэхніку вытворчасці ўсходніх краін, што была захопленая ў урадавых войскаў. Звычайна тэхніка самастойна перамалёўваецца.

ЧРЧЗ таксама мае ў распараджэнні розныя тыпы захопленых самалётаў і верталётаў, аднак яны ўжываюцца толькі на некаторых частках Чарнарусі, удалечыні ад дзяржаўных паветраных базаў.

Армія паўстанцаў арганізаваная на рэгіянальныя самастойныя групы, што кіруюцца і завуцца ў гонар іх камандзіраў, што знаходзяцца ў падпарадкаванні «Акулы», вярхоўнага лідара ЧРЧЗ.

Геймплэй