Вуліца Алаізы Пашкевіч — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Названа ў гонар Алаізы Пашкевіч, беларускай паэткі і публіцысткі.
Размяшчэнне
Вуліца Алаізы Пашкевіч пачынаецца ад вуліцы Максіма Багдановіча, перасякае вуліцу Чычэрына і канчаецца на перасячэнні з вуліцай Куйбышава. Даўжыня — 350 м.
Да вуліцы прымыкае будынак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Каля вуліцы знаходзіцца сквер Траецкая гара.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Цэнтральны раён (Мінск)