Саюз выратавання Румыніі () — румынская парламенцкая палітычная партыя, якая была ўтвораная ў 2016 годзе пасля поспеху на мясцовых выбарах Саюза выратавання Бухарэста (). Пасля афіцыйна рэгістрацыі ў якасці партыі ў 2016 годзе, яна 21 жніўня 2016 года аб'ядналася з Саюзам выратавання Бухарэста і Саюзам Кодля ().
Гісторыя 1 ліпеня 2015 года прэзідэнт Асацыяцыі выратавання Бухарэста () Нікушор Дан, абвясціў аб стварэнні партыі Саюза выратавання Бухарэста.. Сярод задач новай арганізацыі заяўлялася захаванне гістарычнай забудовы горада, паляпшэнне кіравання, абарона правоў гараджан.
23 лютага 2016 года Нікушор Дан напісаў у Facebook сваю праграму на выбарах у мэры Бухарэста. Дан, на выбарах мэра, і Саюз, на выбарах у гарадскі Савет, занялі другое месца. Увечары 5 чэрвеня, у дзень мясцовых выбараў, Дан абвясціў пра намер зарэгістраваць агульнанацыянальную партыю Саюз выратавання Румыніі.
21 жніўня 2016 года Саюз выратавання Румыніі, Саюз выратавання Бухарэста і Саюз Кодла аб'ядналіся ў адзіную партыю для сумеснага ўдзелу ў парламенцкіх выбарах 2016 года .
Выбары Першымі ў гісторыі новай партыі выбарамі сталі мясцовыя выбары ў Бухарэсце. Лідар Саюза Нікушор Дан заняў другое месца на выбарах мэра румынскай сталіцы, набраўшы 175 119 галасоў (30,52%). На выбарах у гарадскі Савет Саюз таксама фінішаваў на другім месцы, набраўшы каля 25% галасоў і заваяваўшы 15 месцаў з 55.
Наступнымі выбарамі, у якіх партыя прыняла ўдзел, стала кампанія па абранні новага складу румынскага парламента ў снежні 2016 года. Па дадзеных апытанняў партыя магла атрымаць ад 7 да 15% галасоў.
Па выніках выбараў, Саюз выратавання Румыніі атрымаў на выбарах у Сенат 629 375 галасоў (8,92%) і 625 154 галасоў (8,87%) на выбарах у Палату дэпутатаў, стаўшы трэцяй па пулярнасці партыяй у краіне, прапусціўшы наперад сацыял-дэмакратаў і нацыянал-лібералаў.
Катэгорыя:Палітычныя партыі Румыніі Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе