Кра́снінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэнне) на захадзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пгт Красны.
Геаграфія Плошча раёна складае 1,5077 тыс. км².
Мяжуе на поўначы з Руднянскім раёнам, на ўсходзе са Смаленскім раёнам, на поўдні з Манастыршчанскім раёнам, на захадзе з Беларуссю.
Галоўным чынам раён знаходзіцца ў межах Смаленска-Красьнянскага ўзвышша. У паўночнай частцы цячэ Дняпро з прытокам Мярэя. Глебы ў раёне дзярнова-сярэднепадзолістыя, што фарміруюцца на лёсавідных суглінках, пясках і супясках. Лясы займаюць 29,3 % тэрыторыі.
Гісторыя Краснянскі павет утвораны ў 1775. У 1929 на тэрыторыі былых Краснянскага і Аршанскага паветаў Смаленскай губерні ўтвораны Краснянскі раён. У 1963 раён скасавалі, тэрыторую далучылі да Смаленскага раёна. Адноўлены ў канчатковым выглядзе ў 1965.
Дэмаграфія Насельніцтва — 14 573 чалавек (2007).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У раёне маецца 1 гарадскіх і 11 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы Краснінскае гарадское паселішча
Сельскія паселішчы Гусінскае сельскае паселішча Малееўскае сельскае паселішча Мерлінскае сельскае паселішча
Вядомыя асобы Іван Рыгоравіч Аўчыннікаў — беларускі пісьменнік Аляксей Васільевіч Звераў (1911—2002) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Эканоміка
Транспарт Чыгуначная магістраль Масква — Брэст. Аўтадарога .
Спасылкі Краснянскі раён на Radzima.org
Катэгорыя:Раёны Смаленскай вобласці