Іван Андрэевіч Мардасаў (7 чэрвеня 1923 — 18 кастрычніка 1943 г.) — малодшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія Іван Мардасаў нарадзіўся 7 чэрвеня 1923 года ў пасёлку Ражкоў (цяпер — Заходне-Казахстанская вобласць Казахстана). Скончыў сярэднюю школу. У 1941 годз Мардасаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў пяхотнае вучылішча. З жніўня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Да кастрычніка 1943 года малодшы лейтэнант Іван Мардасаў быў камсоргам батальёна 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 15 кастрычніка 1943 года Мардасаў на чале перадавой групы пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Крупейкі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і паспяхова захапіў і ўтрымаў плацдарм на яго заходнім беразе. 18 кастрычніка 1943 года Мардасаў загінуў у баі. Пахаваны на вышыні 135,1 ў 1 кіламетры на ўсход ад вёскі Калпені Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» малодшы лейтэнант Іван Мардасаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём.

У гонар Мардасава названая школа і усталяваны бюст у яго родным пасёлку. У горадзе Уральск ў гонар Мардасава названая вуліца.

Літаратура

Герои Приуралья. — Уральск, 1965. Герои Советского Союза — казахстанцы. Книга 2. Алма-Ата, 1968. Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. Рощин И. И., Белодед А. В. Золотые Звёзды комсоргов. М., 1977.

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Брагінскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Малодшыя лейтэнанты СССР