Ко́мікс — апавяданне, якое расказваецца з дапамогай серыі малюнкаў у якіх ужываюцца кароткія тэксты.
Назва «комікс» утварылася ад англійскага слова «comic» — «смешны», у выніку таго, што першыя коміксы, друкаваныя ў газетах былі, звычайна, гумарыстычнымі.
Ад коміксаў малога фармату аддзяляюць графічныя раманы — вялікія аб’ёмам творы, якія распавядаюць цэласную гісторыю і па структуры набліжаны да тэкставага рамана.
У наш час коміксы малююцца як на падставе кніжных гісторый, мультфільмаў ці мастацкіх фільмаў, так і з дапамогай уласных персанажаў. Кароткія коміксавыя гісторыі, звычайна друкуюцца ў часопісах, а вялікія серыі, ці гісторыі могуць выдавацца асобнымі альбомамі.
У 2020-я гады, акрамя папяровых коміксаў, з’явіліся сеткавыя коміксы, якія распаўсюджваюцца выключна з дапамогай Інтэрнэту.
Гісторыя Першыя коміксы з’явіліся ў канцы ХІХ стагоддзя ў амерыканскіх газетах, але ўжо ў сярэдзіне ХХ стагоддзя яны сталі адным з самых папулярных жанраў масавай культуры. У савецкія часы коміксы ў Беларусі лічыліся «уплывам гнілога Захаду». Сучасныя коміксы, у асноўным, страцілі гумарыстычны характар, большую папулярнасць атрымалі коміксы жахаў, вайсковыя, злачынныя і г.д.
Першым, самым папулярных негумарыстычным коміксамі лічацца коміксы пра Супермэна (Superman), якія пачалі выдавацца з 1938 года. Пасля гэтага пачалася «мода» на стварэнне коміксавых супергерояў, самымі папулярнымі з якіх сталі Бэтмэн, Капітан Амерыка, Халк, Жалезны Чалавек і г.д.
Галоўны цэнтр вытворчасці коміксаў застаўся ў ЗША, дзе яны і ў нашыя дні карыстаюцца велізарнай папулярнасцю. Шмат з іх было экранізавана, а фільмы створаныя на падставе коміксаў атрымалі папулярнасць ва ўсім свеце.
Беларускія коміксы Беларускія коміксы выходзілі ў 1989—1990 гадах у часопісе «Бярозка», а першым асобным выданнем, магчыма, быў цыкл з 6-ці выпускаў пра Тарзана.
Коміксы, апублікаваныя ў часопісе «Бярозка» (1990—1996). «Дзікае паляванне» (1991) паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча. Аўтары: Адам Глобус, Уладзімір Сцяпан. «Дзе жылі бурсонікі» (1992). Аўтары: Канстанцін Гардзееў, Уладзімір Цвяткоў, Аляксандр Каршакевіч. «Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска» (1994). Аўтары: Уладзімір Ліпскі, Ігар Ліпскі. «Марцін Лютар. Чалавек, які зьмяніў свет» (2017). «Жамчужына» (2026, дылогія). Аўтар Яўгенія Лязо.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Коміксы Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы