Ласен-Пік () — дзеючы вулкан ў Паўночнай Амерыцы, знаходзіцца ў паўднёвай частцы Каскадных гор. Вышыня над узроўнем мора — 3187 м, падымаецца на 2000 футаў (610 м) над навакольнай мясцовасцю, што робіць яго адным з найбуйнейшых лававых купалоў на Зямлі.
30 мая 1914 года Ласен-Пік пачаў праяўляць актыўную вулканічную дзейнасць пасля прыкладна 27000 гадоў спакою. Яго вывяржэнне ў 1915 годзе было адным з буйных вывяржэнняў 20-га стагоддзя. Вулкан з навакольнай тэрыторыяй выдзелены ў 1916 годзе ў Нацыянальны парк.
Катэгорыя:Вулканы ЗША