Барысаўская жаночая настаўніцкая семінарыя — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў 1914—1916 у г. Барысаў.
Рыхтавала настаўніц пачатковых народных вучылішчаў. Тэрмін навучання 4 гады. Пры паступленні перавага аддавалася ўраджэнкам Мінскай губерні. Выкладаліся Закон Божы, руская і царкоўна-славянская мовы, руская літаратура, матэматыка, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, фізіка, педагогіка, рукадзелле, графічнае мастацтва (чыстапісанне, маляванне, чарчэнне), спевы, музыка, фізічныя практыкаванні. Пры семінарыі існавала ўзорнае пачатковае вучылішча, дзе навучэнкі праходзілі практыку. Закрыта ў час Першай сусветнай вайны ў сувязі з набліжэннем лініі фронту.
Літаратура
Сянькевіч, Г. Р. Барысаўская жаночая настаўніцкая семінарыя / Г. Р. Сянькевіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка г. Барысава і Барысаўскага раена / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 120.
Катэгорыя:Адукацыя ў Барысаве Катэгорыя:З’явіліся ў 1914 годзе Катэгорыя:1914 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1916 годзе Катэгорыя:1916 год у Беларусі Катэгорыя:Настаўніцкія семінарыі