Валянціна Ігнатаўна Га́пава (, в. Малая Чэрніца, Віцебскі раён — , Мінск) — літаратуразнавец, педагог, даследчыца беларуска-польскіх і беларуска-рускіх літаратурных сувязяў. Кандыдат філасофскіх навук (1953).
Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Малая Чэрніца Віцебскага павета Віцебскай губерні (у сучасным Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Удзельніца абароны Ленінграда ў час Вялікай Айчыннай вайны ў якасці медыцынскай сястры. У 1946 годзе скончыла Леніградскі ўніверсітэт і вучылася ў аспірантуры на кафедры славянскіх літаратур. З 1949 года выкладала польскую літаратуру ў Ленінградскім універсітэце, у 1955—1957 гг. рускую літаратуру ў Мінскім педагагічным інстытуце. З 1959 года ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР, дзе працавала старшым навуковым супрацоўнікам да выхаду на пенсію ў 1986 годзе.
Памерла года ў Мінску. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска (П-1, 78/5/2).
Творчасць Выступала ў друку з 1951 г. Адна з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры, 1941—1980» (Мінск, 1983). Аўтарка кніг «Эліза Ажэшка: жыццё і творчасць» (Мінск, 1969), «Зменлівае і спрадвечнае: Вопыт тыпалагічнага даследавання беларускай і польскай „вясковай прозы“» (Мінск, 1975), «Пімен Панчанка (да 60-годдзя з дня нараджэння)» (Мінск, 1977), «Белорусско-русское поэтическое взаимодействие» (Минск, 1979), «Перачытваючы „Спадчыну“ Янкі Купалы» (Мінск, 1983).
Памяць У 1984 годзе польская літаратурная энцыклапедыя прысвяціла В. І. Гапавай асобны артыкул.
Бібліяграфія Выступала ў друку з 1951 года. Адна з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
Сярод апублікаванага: Эліза Ажэшка: жыццё і творчасць, [пер. з рус. мовы У. Дамашэвіч] — Мінск: Беларусь, 1969. — 230, с. — На франтыспісе партрэт Э. Ажэшка. Пімен Панчанка (Да 60-годдзя з дня нараджэння), 1979. Белорусско-русское поэтическое взаимодействие [Текст] / В. И. Гапова. — Минск : Наука и техника, 1979. — 158 с. Перачытваючы «Спадчыну» Янкі Купалы // Акадэмія навук БССР, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы; [рэд. А. А. Лойка, д-р філал. навук] — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 133, c.
Літаратура Лецка Я. Р. Гапава Валянціна Ігнатаўна // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 114—115.
Спасылкі Прыдзвінскі край — Пісьменнікі, паэты, літаратары — Гапава В. І.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Выкладчыкі СПбДУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны