Руда́ўка — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дзвінаса (басейн Віліі). Даўжыня ракі 10 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 16 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 7,4‰. Пачынаецца за 1,3 км на паўднёвы захад ад вёскі Замошша Акалоўскага сельсавета, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, участкамі сярод лесу, упадае ў Плешчаніцкае вадасховішча на Дзвінасе за 1,5 км на захад ад вёскі Слабада Плешчаніцкага сельсавета. Каля вёскі Бурыя на пойме створана сажалка (плошча 0,18 км²). У верхнім цячэнні перасыхае.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Дзвінасы Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна