«Падво́йнае жыццё́ Верані́кі» — саўндтрэк фільма «Падвойнае жыццё Веранікі», знятага польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Другі альбом Збігнева Прайснера. Выдадзены ў 1991 годзе. Пазней неаднойчы перавыдаваўся іншымі лэйбламі.

Стваральнікі Кампазітар — Збігнеў Прайснер

Выканаўцы: Аркестр — Вялікі Катавіцкі аркестр Хор — Філарманічны хор Сілезіі Дырыжор — Антоні Віт Салістка (сапрана) — Эльжбета Таварніцка Блокфлейта — Яцак Асташэўскі

Спіс кампазіцый

Музычнае суправаджэнне фільма

Альбом «Падвойнае жыццё Веранікі» складаецца з кампазіцый, якія былі напісаны ў якасці музычнага суправаджэння да аднайменнага фільма польскага рэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага. У фільме музыка займае вядучае месца, не толькі ствараючы адмысловую атмасферу, але і адыгрываючы істотную ролю ў сюжэце. Абедзве галоўныя гераіні ў фільме адораныя вакалісткі, і адным з цэнтральных момантаў фільма з’яўляецца канцэрт, у якім Вероніка выконвае сольную партыю. Прайснер прыгадвае, што Кеслёўскі дрэнна разбіраўся ў музыцы, але выдатна разумеў яе ролю ў кіно. Так, даючы ўказанне наконт канцэрта, дзе павінна саліраваць Вероніка, Кеслёўскі наступным чынам апісаў неабходную музыку: «Ведаю, што гэта мусіць быць прыгожая песня. Мы павінны паказаць, што гэта дзяўчына — геній». Пры працы над фільмам большая частка музыкі пісалася да пачатку здымкаў. «Для „Веранікі“ я запісаў каля 80 працэнтаў музыкі да таго, як фільм быў зняты», — сцвярджае Прайснер.

Аўтарства вышэй згаданага канцэрта як у сюжэце, так і ў цітрах фільма, а таксама на дыску з саўндтрэкам прыпісваецца выдуманаму галандскаму кампазітару канца XVIII стагоддзя Ван дэн Будэнмаеру. Апроч «Падвойнага жыцця Веранікі» яго музыка гучыць у фільмах «Дэкалог, дзевяць», «Тры колеры: Сіні» і «Тры колеры: Чырвоны». Гаворачы аб адрозненнях паміж уласнай творчасцю і творчасцю створанага ім кампазітара, Прайснер адзначае, што «Ван дэн Будэнмаер выразна выяўляе сябе слухачам як праз музыку, так і праз выбар тэкстаў». Так, у аснову канцэрта з «Падвойнага жыцця Веранікі» леглі фрагменты з «Боскай камедыі» Дантэ («Рай», II, 1—9; «Пекла», III, 4—6).

Крытыка Саўндтрэк карціны быў выпушчаны ў 1991 годзе і сабраў шматлікія хвалебныя водгукі. Так, аглядальнік Міхнэ Мандутэану ў сваёй рэцэнзіі сцвярджае, што «Падвойнае жыццё Веранікі» — гэта фільм пра музыку, бо музычнае афармленне тут багатае, поўнае значэння і іграе не менш важную ролю, чым акцёрскае майстэрства. Паводле слоў рэцэнзента гэты фільм можна разглядаць як оперу з уласцівымі ёй харавымі спевамі, мелодыямі, што паўтараюцца, і шматчасткавай кампазіцыяй.

Аналіз «Падвойнае жыццё Веранікі» — адзін з самых «музычных» фільмаў Кеслёўскага. Тэма музыкі ў гэтай карціне шчыльна пераплятаецца з лёсамі абедзвюх гераінь (адна з якіх юная спявачка, а другая — настаўніца музыкі ў малодшай школе), а таксама з’яўляецца рухаючым элементам сюжэта фільма. Так, выбар музычнай кар’еры прыводзіць да смерці адной з гераінь. Акрамя непасрэднай ролі ў сюжэце, музычны складнік карціны выкарыстоўваецца для ўсталявання сувязі між гераінямі, забяспечваючы звязаннасць і фармальную цэласнасць іх вобразу. Гэта дасягаецца дзякуючы прыёму лейтматыву, у якасці якога выступае твор выдуманага галандскага кампазітара Ван дэн Будэнмаера. Спачатку гэты твор выконваецца полькай Веронікай на канцэрце, а затым той жа музычны матыў суправаджае (у розных варыяцыях) перыпетыі, звязаныя з францужанкай Веранік, усталёўваючы шчыльную сувязь між лёсамі гераінь.

Музыка Прейснера, дзякуючы свайму нясэнсаваму характару, падкрэслівае складанасць і амбівалентнасць фільма Кеслёўскага як у тэматычным, так і ў мантажным плане. Гэтая шматзначнасць гукавога каментарыя, які выконвае не толькі эстэтычную, але і экзістэнцыяльную функцыю, вызначае ўніверсальнасць паслання твора. Найбольшае значэнне ён набывае ў сцэнах, дзе героі не могуць перадаць свае няясныя эмоцыі і станы пасродках слоў. Пра новую якасць, якая ўзнікае пры спалучэнні выявы і гуку, Кеслёўскі казаў наступнае:

Узнагароды і намінацыі Кінафестываль / КінапрэміяПрэмія / КатэгорыяНамінант(ы)ВынікСпасылкіАсацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса14.12.1991Найлепшая музыкаЗбігнеў ПрайснерЗа фільмы «Еўропа Еўропа», «Падвойнае жыццё Веранікі», «Гульні ў палях Госпада»Сезар22.02.1992Найлепшая музыкаЗбігнеў Прайснер2007Найлепшая музыкаЗбігнеў Прайснер

Выкарыстанне музыкі Уключэнне ў іншыя альбомы ГодАльбомКампазіцыіDiscogs1996«Nagrody Polskiego Przemysłu Fonograficznego Fryderyk '94 I '95»«Enfer»Discogs1997«Cannes 50ème»«Générique De Fin»Discogs1997«Cinema Choral Classics II»«Concerto In E Minor»Discogs1998«cinema café: The European Film Music Album»«Concerto in e-minor»Discogs1998«Harmonia: Le Chant Des Rêves»«Fashon Show 1», «Concerto En Mi Mineur»Discogs1998«The Man With 100 Pets and no tv»«The puppets»Discogs2000«Harmony Cinema: Le Chant Des Rêves»«Concerto En Mi Mineur»Discogs2000«Pottþétt: Vitund 2»«Les Morionnettes»Discogs2001«Harmonia»«Concerto En Mi Mineur»Discogs2001«Traveling»«Concerto En Mi Mineur»Discogs2006«the lounge classics: volume 1»«Enfer» (Live), «Damage Fatale» (Live)Discogs2007«Spying Imagination»«Marionettes»Discogs2008«The Essential Guide To World Cinema»«Concerto In E Minor»Discogs2016«Only The Flies»«Solus»Discogs

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Саўндтрэк на сайце «AllMusic» Саўндтрэк на сайце «Discogs» Саўндтрэк на сайце «Movie Music UK» Саўндтрэк на сайце «Soundtrack.net» Саўндтрэк на сайце «Soundtrack Collector»

Катэгорыя:Саўндтрэкі Збігнева Прайснера Катэгорыя:Саўндтрэкі 1991 года Катэгорыя:Саўндтрэкі