Віцебская мужчынская гімназія — сярэдняя навучальная ўстанова Расійскай імперыі, дзейнічала ў Віцебску на Саборнай вуліцы ў 1808—1918 гадах.

Гісторыя Была арганізавана ў 1808 годзе на базе пяцікласнага народнага вучылішча; урачыстае адкрыццё адбылося праз год — года. Спачатку гімназія ўваходзіла ў склад Віленскай навучальнай акругі, затым далучана да ; у 1829—1850 гадах — у Беларускай навучальнай акрузе; у 1850—1864 — у Віленскай навучальным акрузе.

Першапачаткова гімназія была сямікласнай і ў яе прымаліся дзеці ўсіх саслоўяў, з 1828 года — дзеці дваран і чыноўнікаў. У 1830 годзе ператворана ў шасцікласную; у 1871 годзе гімназія стала васьмікласнай. Ставіла за мэту падрыхтоўку навучэнцаў да паступлення ва ўніверсітэт. Як і тэрміны навучання, неаднаразова мяняўся гімназічны курс. У розны час у гімназіі выкладаліся філасофія, палітэканомія, права, польская, руская, лацінская, грэчаская, французская, нямецкая мовы, фізіка-матэматычныя і прыродазнаўчыя дысцыпліны, Закон Божы. У 1810 годзе пры гімназіі была арганізавана метэаралагічная станцыя. У 1814 годзе на прадметы гуманітарнага цыкла адводзілася 2/3 вучэбнага часу.

У 1831 годзе ў гімназіі было 220 вучняў, у тым ліку 158 — з дваран, 14 — з мяшчан. У гімназіі былі бібліятэка, музей натуральнай гісторыі, фізічны кабінет і збор карт. З 15 кастрычніка 1836 года былі арганізаваны паралельныя класы для нямецкай і французскай моў. Да 1839 года навучанне ў Віцебскай гімназіі было бясплатным. У 1851 годзе ў гімназіі было ўведзена навучанне прыёмам ваеннай службы, у вышэйшых класах выкладаўся страявы статут пяхотнай службы. У 1834—1839 гадах пры Віцебскай гімназіі працавала семінарыя прыходскіх настаўнікаў. У ёй налічвалася да 30 навучэнцаў. Тэрмін навучання складаў чатыры гады. Выхаванцы атрымлівалі ўтрыманне ад казны і жылі ўсе разам у адным пакоі. Выпушчана з семінарыі было ўсяго 68 чалавек.

Гімназія была закрыта на падставе дэкрэта УЦВК ад 16 кастрычніка 1918 года. У яе будынку быў размешчаны Дзецкасельскі ваенны шпіталь; з мая 1920 года ў ёй размяшчаўся часовы пункт кіравання Заходнім фронтам у савецка-польскай вайне на чале з камандуючым фронтам М. М. Тухачэўскім; а 24 чэрвеня 1921 года ён быў перададзены педагагічнаму інстытуту.

Будынак

Гімназія працяглы час размяшчалася ў мураваным будынку, пабудаваным для народнага вучылішча ў 1803 годзе на Успенскай вуліцы (цяпер вуліца Камісара Крылова, 7). Затым гэты будынак быў аддадзены духоўнай семінарыі, а гімназія ў 1876—1879 гг. знаходзілася ў будынку былога канвікта Гільзена-Шадурскіх каля касцёла св. Антонія на Смаленскай вуліцы. У канцы 1879 г. па праекце архітэктара М. Ф. Карчэўскага (сумесна з А. А. Палонскім і І. І. ЛявіцкімБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 190 ) для гімназіі быў пабудаваны новы трохпавярховы будынак на Тэатральнай вуліцы (цяпер — Пушкіна). Пры будаўніцтве была скапана частка Замкавай гары. Гімназія пераехала ў новы будынак у студзені 1880 года. Будынак меў калідорную планіроўку, па баках калідора размяшчаліся навучальныя класы. У новым будынку таксама была свая гімнастычная зала, актавая зала, царква Святога Сергія Раданежскага і кватэры для сям’і дырэктара.

У 1812 годзе, падчас расійска-французскай вайны 1812 года, будынак гімназіі заняты французамі, пасля іх адступлення тут размяшчаўся лазарэт для расійскіх салдат. Да жніўня 1813 года будынак адрамантаваны і гімназія аднавіла працу. З 1831 года гімназія атрымала імя Аляксандраўскай у гонар расійскага імператара Аляксандра I. З першых дзён існавання Віцебскай гімназіі пры ёй існавалі павятовае і прыходскае вучылішча. Першае было двухкласным і з двухгадовым тэрмінам навучання. Другое — аднакласнае, з адным годам навучання.

У 1973 годзе гістарычны будынак гімназіі быў разбураны ў ходзе рэканструкцыі Замкавай вуліцыКуда исчезли красивые дома и почему в Витебске нет археологического музея .

Выкладчыкі

Першым дырэктарам гімназіі быў Кірыл Апанасавіч Канароўскі-Саховіч, які ўзначальваў са студзеня 1802 года народнае вучылішча. Наступнымі дырэктарамі гімназіі былі , Сцяпан Іванавіч Краснавумаў, у 1865—1867 гадах — Мікалай Міхайлавіч Арнольд; з 1867 — Густаў Карлавіч ШэфлерСписок лиц, служащих по ведомству Министерства народного просвещения на 1868 г., з 1881 — Юльян-Сямён Аляксандравіч ШакальскіСписок лиц, служащих по ведомству Министерства народного просвещения на 1881/2 учебный год., з 1890 — Іван Андрэевіч УвядзенскіСписок лиц, служащих по ведомству Министерства народного просвещения на 1894 год..

Першы дырэктар і прафесар гімназіі Кірыл Канароўскі-Саховіч патрабаваў, каб дзеці з бедных сямей не толькі бясплатна вучыліся ў гімназіі, але і каб стаўленне да іх нічым не адрознівалася ад абыходжання з дзецьмі з заможных сямей. У 1812 годзе Канароўскі-Саховіч выратаваў ад напалеонаўскіх марадзёраў маёмасць гімназіі, а пасля вайны дамагаўся пашырэння пачатковай адукацыі ў Віцебску і губерні.

У розныя часы выкладчыкамі гімназіі працавалі М. Чысцякоў і яго брат В. Чысцякоў, музыкант і кампазітар М. В. Анцаў, гісторыкі А. П. Сапуноў і З. П. Осіпаў, этнографы М. Я. Нікіфароўскі, П. В. Шэйн і іншыя. Закон Божы праваслаўнай веры ў 1828—1830 гадах выкладаў І. І. Грыгаровіч, а закон Божы яўрэйскай веры з 1906 года выкладаў рабін, дзед паэта С. Я. Маршака Бер-Абрам Гітэльсон. Ганаровым апекуном гімназіі ў 1845—1847 і 1853—1856 гадах быў К. І. Гібенталь.

Выпускнікі

За час існавання гімназіі сярэднюю адукацыю ў ёй атрымалі каля 3 тысяч юнакоўУ першыя гады, да 1816 года Віцебская гімназія выпусціла ўсяго дзесяць навучэнцаў. У 1817 годзе гімназію скончыла ўжо восем вучняў. Сярод выпускнікоў і вучняў гімназіі былі: дзекабрыст І. І. Гарбачэўскі, сенатар А. Ф. Кубліцкі-ПіятухСкончыў гімназію ў 1875 годзе з залатым медалём., акадэмік , паэты Т. Лада-Заблоцкі і Я. Вуль (Э. Карафа-Корбут), пісьменнік Г. Ф. Марцінкевіч, імаверны аўтар паэмы «Тарас на Парнасе» К. Вераніцын, філосаф М. А. Лоскі, усходазнавец К. А. Касовіч, філолаг , педагог Д. Д. Сямёнаў, літаратуразнавец Л. Ю. Шапялевіч, акадэмік архітэктуры , псіхіятр Отан Чачот, Ф. Р. Барадулін, Б. Р. Брэжга, Х. В. Жытлоўскі, мемуарыст і ўдзельнік вызваленчага руху М. А. Маркс, У. К. Стукаліч, , інжынеры-архітэктары І. ДваржэцкіБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 96 , Уладзімір і Яўген ПрусакіБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 277 , КанстанцінБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 343 і Сяргей ЦіхаміравыБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 345 , і іншыя.

Вучні гімназіі цікавіліся беларускай культурай, удзельнічалі ў вызваленчым руху. У 1830-я гады перапісвалі паэму «Энеіда навыварат», на «літаратурных гутарках» 1850-х гадоў абмяркоўваліся гімназічныя сачыненні на фальклорна-этнаграфічныя тэмы. У 1860 годзе група гімназістаў зрабіла запіс у «Альбоме» А. I. Вярыгі-Дарэўскага. Гімназісты ўдзельнічалі ў паўстанні 1863—1864 гадоў (праз рэпрэсіі і пераход на нелегальнае становішча восенню 1863 года з 300 вучняў вучобу пачалі толькі 198), рэвалюцыйных гуртках і выступленнях наступнага часу.

Крыніцы

Літаратура Кісялёў Г. В., Сяліцкі С. В. Віцебская мужчынская гімназія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. — : БелЭн, 1994. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 326. Сапунов А. П. Историческая записка 75-летия Витебской гимназии. — Витебск: Типография губернского правления, 1884. — 167 с.

Спасылкі Окончившие курс Витебской гимназии: 1808—1883 Витебская гимназия в Витебской энциклопедии Открытие Витебской мужской александровской гимназии

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1808 годзе Катэгорыя:Гімназіі Расійскай імперыі Катэгорыя:Вуліца Камісара Крылова (Віцебск) Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе Катэгорыя:1808 год у Віцебску Катэгорыя:1918 год у Віцебску Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі

Катэгорыя:Віленская навучальная акруга