Лімо́н () — гібрыдны від дрэў з рода цытрус сямейства рутавых. Лімонам таксама завуць плод гэтай расліны.
Апісанне
Вечназялёнае дрэва вышынёй 1,5—7 м. Галіны часцей з калючкамі. Лісце скурыстае, авальна-падоўжанае на кароткіх чаранках са спецыфічным пахам. Кветкі двухполыя, белыя, духмяныя, адэіночныя або ў гронхах. Самаапыляецца, цвіце і пладаносіць амаль увесь год. Плод — шматгнездавая ягада, мае ў сабе кіслоты (3,5—8,1 мг %), вітаміны C (45—140 мг %), A, B, P, цукар (1,9—3 %) і інш.
Пашырэнне Радзіма — Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія. У 11 ст. завезены ў Міжземнамор’е. Культывуецца ў тропіках і субтропіках. На Беларусі вырошчваецца ў аранжарэях і пакоях.
Выкарыстанне
Лекавая расліна. 3 пладоў лімона прыгатаўляюць сокі, канцэнтраты, варэнне, мармелад, лімонную кіслату, тэхнічны і эфірны алей.
Гл. таксама Лайм
Літаратура Пярэднеў У. П. Лімон //
Спасылкі (Purdue University) Morton, Julia F. 1987. «Lemon». pp. 160—168, in Fruits of warm climates. (Julia F. Morton, Miami)
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Пакаёвыя расліны Катэгорыя:Садавіна Катэгорыя:Трапічная сельская гаспадарка Катэгорыя:Гібрыды раслін Катэгорыя:Пладовыя дрэвы Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Рутавыя