Со́сьва () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, на Паўночным Урале, у Свярдлоўскай вобласці, правы складнік ракі Таўда (прыток Табола).
Даўжыня ракі 617 км, разам з Вялікай СосьвайСурков В. В., Чалов Р. С. Сосьва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» — 635 км. Плошча вадазбору 24 700 км². Сярэдні расход вады каля 150 м³/с (123,28 м³/с за 140 км ад вусцяSosva At Sosva // R-ArcticNET). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Утвараецца зліццём рэк Вялікая Сосьва і Малая Сосьва, якія бяруць пачатак на схілах хрыбтоў Сосьвінскі, Яловая Грыва і Сосьвінскі Камень. Працякае па Заходне-Сібірскай раўніне. У горнай частцы даліна Сосьвы вузкая, на раўніне пашыраецца да 5—20 км. Пойма пераважна левабярэжная, са шматлікімі старычнымі азёрамі і пратокамі. Рэчышча на раўніне звілістае, меандруючае. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. Рака суднаходная на 167 км (ад вусця да пасёлка Сосьва)Река Сосьва (Большая Сосьва) // Государственный водный реестр РФ. У басейне Сосьвы (на рацэ Каква) дзейнічае Кісялёўскае вадасховішча.
Прытокі Сосьвы: Малая Сосьва, Хадавая, Сольва, Супрэя, Шарп, Маставая, Луя, Шэгультан, Канда, Вагран, Сама, Вялікая Ваўчанка, Чорная, Тур’я, Ялоўка, Каква, Таньша, Краснаярка, Прорвінская, Кур’я, Ляля, Манастырка, Норма, Негла, Пата, Калінка, Евалга і інш.
Літаратура
Спасылкі Река Сосьва (Большая Сосьва) // Государственный водный реестр РФ Сурков В. В., Чалов Р. С. Сосьва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Sosva At Sosva // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)
Катэгорыя:Рэкі Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Іртыша