Ачамчырскі раён (, ) — раён (адзінка адміністрацыйнага падзелу) часткова прызнанай Рэспублікі Абхазія. Знаходзіцца на ўсходзе краіны, мяжуе з Галскім, Гульрыпшскім і Ткуарчалскім раёнамі Абхазіі і грузінскім краем Самегрэла-Зема Сванеці.
Адміністрацыйны цэнтр раёна — горад (до 1926 года сяло) Ачамчыра. Плошча 1808 км², насельніцтва 25 458 чалавек (2016)Абхазия в цифрах 2015: Управление государственной статистики Республики. Сухум: ИП «Лагвилава А.», 2016. (на рускай мове).
Раён раздзелены на 1 гарадскую і 27 сельскіх адміністрацый. Буйнейшыя населеныя пункты — Ачамчыра, Члоў, Маркула, Пакуаш.
Насельніцтва
Нацыянальны склад раёна па перапісах насельніцтва 2003 і 2011 гг. Народ 2003 г., чал % 2011 г., чал % абхазы 18 753 76,14 % 19 328 77,72 % грузіны (у тым ліку мегрэлы) 2253 9,15 % 2367 9,52 % армяне 2177 8,84 % 1647 6,62 % рускія 940 3,82 % 967 3,89 % украінцы 89 0,36 % 74 0,30 % грэкі 65 0,26 % 58 0,23 % асеціны 22 0,09 % ... ... іншыя 330 1,33 % 427 1,72 % усяго 24 629 100,00 % 24 868 100,00 %
Вядомыя асобы Іван Канстанцінавіч Тарба (1921—1994) — абхазскі пісьменнік, паэт. Нарадзіўся ў сяле Беслахуба (сучаснае Беслаху).
Зноскі
Катэгорыя:Раёны Абхазіі