Лдзаа (, ) — буйнае сяло ў Гаграўскім раёне часткова прызнанай Рэспублікі Абхазія, знаходзіцца на чарнаморскім узбярэжжы паміж горадам Піцунда і мяжой Гудауцкага раёна.
Лдзаа — досыць папулярны курорт, у сяле ёсць добраўпарадкаваны пляж, парк з летнім кінатэатрам пад адкрытым небам і некалькі кафэ. Некаторыя з мясцовых жыхароў здаюць пакоі і дамы турыстам. Большасць адпачывальнікаў прыязджае з Расіі.
Насельніцтва
Нацыянальны склад сяла па перапісе насельніцтва 2011 г. Народ 2011 г., чал % абхазы 913 47,3 % армяне 707 36,6 % рускія 210 10,9 % грузіны 47 2,4 % украінцы 18 0,9 % грэкі 4 0,2 % іншыя 31 1,6 % усяго 1930 100 %
Вядомыя ўраджэнцы
Аляксей Сяргеевіч Агрба — дзяржаўны і палітычны дзеяч Абхазіі, Грузіі, Азербайджана, Закаўказскай Федэрацыі.
Катэгорыя:Населеныя пункты Абхазіі