Вуліца Пуліхава — адна з цэнтральных вуліц Мінска. Знаходзіцца ў Партызанскім раёне і ідзе ўздоўж левага берагу ракі Свіслачы ад вуліцы Першамайскай да Смаленскай. Цяперашняя даўжыня — 1,2 км. Перасякаецца з вуліцамі Слясарнай і Андрэеўскай, а таксама з Нагорным завулкам. На вуліцы знаходзяцца УП «Мінскводаканал», аддзяленне «Белпошты» № 88, гаспадарчыя і прадуктовыя крамы. Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліц Мінска.
Гісторыя На карце Мінска 1858 года месца, дзе цяпер пракладзеная вуліца Пуліхава, знаходзілася па-за межамі горада. Гістарычная назва вуліцы — Архірэйская.
На гарадской карце 1898 года вуліца мела толькі палову сваёй сённяшняй даўжыні, праходзіла па гістарычным раёне Стромкі Бераг і цягнулася ад вуліцы Вясёлай (цяпер — Першамайская) да перакрыжавання са Шпітальнай (пазней — Фрунзенскай)Гэтая частка Шпітальнай вуліцы ад Вясёлай і да чыгункі цяпер не існуе. і Нагорнай. У пачатку вуліцы па яе левым боку знаходзіліся казармы.План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. асобн. арк. карт.
У 1923 годзе названая ў гонар рэвалюцыянера—тэрарыста Івана Пуліхава. Спадарожнік па Мінску (1930 год) падае старую назву вуліцы як «Архірэйскае ўрочышча», а новую — як «Піліхава ўрочышча». На гарадской карце 1934 года назва вуліцы пададзена як «Пуліхаўская».
У час нямецкай акупацыі вуліца называлася імем нямецкага інжынэра—вынаходніка К. Бенца. Толькі пасля вайны вуліца Пуліхава падоўжылася да мінскага гістарычнага раёна, з якім раней дзяліла сваю назву, — Архірэйская Слабодка.
Да распачатай у 1950-я гады рэканструкцыі на вуліцы пераважна знаходзіліся драўляныя малапавярховыя пабудовы сядзібнага тыпу. Жылы мікрараён па левым боку вуліцы пабудаваны ў 1960-я—1970-я гады. Для забудовы гэтага перыяду характэрныя тыпавыя 5-павярховыя жылыя дамы і 9-павярховыя дамы, пабудаваныя па індывідуальных праектах (архітэктары М. Ткачук, С. Баткоўскі, Л. Гельфанд, С. Стружкін, А. Прасяная). У гэты ж час добраўпарадкавана набярэжная Свіслачы (архітэктары А. Сахно, Ю. Ягубаў, Н. Курыліна).
У мінскім гарадскім слэнгу за жылым раёнам вуліцы Пуліхава (паміж вуліцамі Захарава і Пуліхава), дзе за савецкім часам пераважна жыла партыйная наменклатура, замацавалася назва «Царскае сяло» ці «раён пыжыкавых (андатравых) капелюшоў».
У сучаснай гарадской гісторыі вуліца найбольш гучна ўзгадвалася ў 1999 годзе, калі тут на перакрыжаванні з Першамайскай вуліцай 17 кастрычніка адбылася жорсткая сутычка паміж удзельнікамі «Маршу свабоды» і міліцыяй, а таксама ўвесну 2013 года, калі жыхары вуліцы дамагліся скасавання плана будаўніцтва на набярэжнай Свіслачы ў раёне скрыжавання вуліц Пуліхава і Першамайскай шматфункцыянальнага культурна-забаўляльнага цэнтра Park Avenue.
Забудова
Гістарычна забудова вуліцы была адметная тым, што вялася амаль выключна па левым боку вуліцы: сёння толькі адзін будынак на вуліцы мае цотны нумар. № 29 (Саламяная вуліца) — жылы дом (1976; архіт. Л. Гельфанд, С. Стружкін, А. ПрасянаяМИНСК ПРОЕКТ СТАБИЛЬНОСТЬ ТРАДИЦИИ 75 КАЧЕСТВО. Минск. 2020).
Галерэя
Літаратура
Сацукевіч, Іван. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі Калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
Спасылкі
Твая сталіца — Мінск Вуліца Пуліхава // wikimapia.org
Катэгорыя:Вуліцы Мінска