Сінке́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сінкевічы.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лунінецкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў. 10 сакавіка 2017 года ў склад Сінкевіцкага сельсавета з падпарадкавання Мікашэвіцкага гарадскога савета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Ваган, Вільча, Града, Запроссе, Моршчынавічы, Пясчанікі, Сітніца)Решение Брестского областного Совета депутатов от 10 марта 2017 г. № 256 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Лунинецкого района Брестской области .
Насельніцтва 1996 год — 2432 жыхары, 896 двароў: вёскі Вострава (86 двароў, 221 жыхар), Лутавень (104 двары, 289 жыхароў), Мокрава (270 двароў, 687 жыхароў), Намакрава (30 двароў, 77 жыхароў), Сінкевічы (323 двары, 886 жыхароў), Сітніцкі Двор (83 двары, 272 жыхары), хутар Хобат
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1944 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 98,1 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 0,3 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 2162 чалавекі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ленінскага раёна (Пінская вобласць) Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе