Сартла́н () — бяссцёкавае саланаватае возера ў Барабінскай нізіне на тэрыторыі Новасібірскай вобласці Расіі.

Плошча паверхні возера 238Озеро Сартлан // Государственный водный реестр РФ км². Плошча вадазбору 2020 км². Даўжыня возера 21 км, найбольшая шырыня 15 км. Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя — каля 3 м. Аб’ём вады 0,7 км³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Ложа сподкападобнае. Берагі нізкія, пакатыя. Жыўленне пераважна снегавое. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 1,7 м. У возера ўпадаюць рака Карапуз і некалькі невялікіх рэк, у перыяд высокага ўзроўню вады выцякае рака Сарайка. Замярзае Сартлан у канцы кастрычніка — першай палове лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — маі.

У возеры водзяцца карась, акунь, сазан, пелядзь, плотка, язь, шчупак, ялец і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Озеро Сартлан // Государственный водный реестр РФ Измайлова А. В. Сартлан // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Азёры Новасібірскай вобласці Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры