Ёркшыр і Хамбер () — рэгіён на ўсходзе Англіі. Уключае дзевяць цырыманіяльных графстваў, а таксама некалькі дзясяткаў унітарных і муніцыпальных раёнаў. Адміністрацыйны цэнтр — Лідс.
Геаграфія Рэгіён Ёркшыр і Хамбер займае тэрыторыю 15 420 км² (5-е месца сярод рэгіёнаў), абмываецца з усходу Паўночным морам, мяжуе на поўдні з рэгіёнам Усходні Мідленд, на захадзе з рэгіёнам Паўночна-Заходняя Англія, на поўначы з рэгіёнам Паўночна-Усходняя Англія.
Гарадскія агламерацыі У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны 6 буйных гарадскіх агламерацый з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек (паводле даных 2001 года, у парадку змяншэння колькасці насельніцтва)Статыстыка па гарадскіх агламерацыях 2001 год (pdf) :
Заходні Ёркшыр (гарадская агламерацыя) 1 499 465 Шэфілд (гарадская агламерацыя) 640 720 Кінгстан-эпон-Хал 301 416 Дзёран-Валі 207 726 Грымсбі/Клітарпс 138 842 Ёрк 137 505
Дэмаграфія На тэрыторыі рэгіёна Ёркшыр і Хамбер паводле даных 2012 года пражывае 5 316 700 чалавек (7-е месца сярод рэгіёнаў), пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 344,79 чал./км²2011 Census, Population and Household Estimates for the United Kingdom : (2011 Census: QS211EW Ethnic group (detailed), wards in England and Wales (ZIP 7239Kb) ).
Палітыка Мясцовае самакіраванне Ёркшыр і Хамбера (LGYH) аб'ядноўвае высілкі 22 мясцовых саветаў, чатырох падраздзяленняў пажарнай і выратавальнай службаў, чатырох падраздзяленняў паліцэйскага кіравання і двух падраздзяленняў асацыяцыі нацыянальных паркаў, размешчаных на тэрыторыі рэгіёна Ёркшыр і ХамберСклад мясцовага самакіравання Ёркшыр і Хамбера .
Агенцтва па развіцці «Ёркшыр Форвард» (:en:Yorkshire Forward) створана ў 1999 годзе, яго асноўная мэта — развіццё эканомікі рэгіёна Ёркшыр і ХамберІнфармацыя пра агенцтва «Ёркшыр Форвард» .
Адміністрацыйны падзел Рэгіён Ёркшыр і Хамбер складаецца з восем палітычна незалежных адна ад адной адміністрацыйных адзінак — двух метрапольных графстваў (Уэст-Ёркшыр і Саўт-Ёркшыр), неметрапольнага графства Норт-Ёркшыр і пяці ўнітарных адзінак (Іст-Райдынг-оф-Ёркшыр, Ёрк, Кінгстан-эпон-Хал, Паўночны Лінкальншыр і Паўночна-Усходні Лінкальншыр). Метрапольныя графствы, неметрапольныя графствы і ўнітарныя адзінкі аб'яднаны ў пяць цырыманіяльных графстваў — Іст-Райдынг-оф-Ёркшыр, Уэст-Ёркшыр, Лінкальншыр†, Норт-Ёркшыр† і Саўт-Ёркшыр, для забеспячэння імі цырыманіяльных функцый. Метрапольныя і неметрапольныя графствы падзяляюцца на шаснаццаць метрапольных і неметрапольных раёнаў. Унітарныя адзінкі падзелу на раёны не маюць.
Выява:EnglandYorkshireHumberNumbered.pngІст-Райдынг-оф-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства) 12. Іст-Райдынг-оф-Ёркшыр (унітарная адзінка) 13. Кінгстан-эпон-Хал (унітарная адзінка) Уэст-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства, метрапольнае графства) 5. Уэйкфілд 6. Кіркліс 7. Колдэрдэйл 8. Брэдфард 9. Лідс Лінкальншыр† (цырыманіяльнае графства) 14. Паўночны Лінкальншыр (унітарная адзінка) 15. Паўночна-Усходні Лінкальншыр (унітарная адзінка) Норт-Ёркшыр† (цырыманіяльнае графства) 10. Норт-Ёркшыр (неметрапольнае графства) Сэлбі / Selby Харагейт / Harrogate Крэйвн / Craven Рычмандшыр / Richmondshire Хэмблтан / Hambleton Райдэйл / Ryedale Скарбара / Scarborough 11. Ёрк (унітарная адзінка) Саўт-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства, метрапольнае графства) 1. Шэфілд 2. Ротэрэм 3. Барнслі 4. Данкастэр
† — цырыманіяльныя графствы Лінкальншыр і Норт-Ёркшыр уключаюць адміністрацыйныя адзінкі таксама і з іншых рэгіёнаў
Статус сіці thumb|right|150px|Герб Ёрк Сіці У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны сем з 50 адміністрацыйных адзінак Англіі, якія маюць статус «сіці»: Сіці-оф-Брэдфард з галоўным горадам Брэдфард з'яўляецца цэнтрам Дыяцэзіі Брэдфард (дыяцэзія, Diocese of Bradford) з 1919 годаГісторыя сабора ў Брэдфардзе , мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца лорд-мэрам Брэдфарда Пітэрам Хілам, якія нарадзіўся ў горадзе Саўтвік, Заходні Сусекслорд-мэр Сіці-оф-Брэдфард . Ёрк з'яўляецца цэнтрам правінцыі Ёрк, з тых часоў як першым архібіскупам Ёрка ў 732 годзе стаў брат караля Нартумбрыі ЭкгебертГісторыя Ёркскага Сабора . Ёрк Сіці мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца лорд-мэрам Ёрка Сьюзен Галаўэйлорд-мэр Ёрка . Кінгстан-эпон-Хал мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца Лорд-Мэрам Хала. 27 мая 2010 года 98-м лорд-мэрам Хала стаў Дэвід Джэмел (David Gemmell), які нарадзіўся ў Хале. Лідс мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца мэрам з 1661 года, калі каралём Англіі Карлам II была выдадзена адмысловая грамата. Лідс паслядоўна ўзначальваўся 240 мэрамі да 1897 года, калі каралевай Вікторыяй пасада мэра была перайменавана ў лорд-мэра Лідса. У 2010 годзе 117-м лорд-мэрам Лідса стаў Джэймс Мак-Кэна, які нарадзіўся 1945 годзе ў Дубліне, Ірландыя.thumb|right|150px|Герб Шэфілд Сіці Рыпан з'яўляецца цэнтрам Дыяцэзіі Рыпана і Лідса (дыяцэзія, Diocese of Ripon and Leeds) з 1836 года — гэта першая новаўтвораная дыяцэзія Англіі пасля Рэфармацыі Англійскай царквыГісторыя Сабора ў Рыпане . Рыпан мае мясцовае самакіраванне і з 2010 года ўзначальваецца Мэрам Рыпана Гары Уілам, тэрмін паўнамоцтваў мэра складае два гадыМэр і савет Рыпана. Уэйкфілд стаў цэнтрам Дыяцэзіі Уэйкфілд (дыяцэзія, Diocese of Wakefield) у 1888 годзеГісторыя сабора ва Уэйкфілдзе , мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца Мэрам Уэйкфілда Тоні Уолісам, які нарадзіўся ў 1951 годзе ў Каслфардзе, прыгарадзе Уэйкфілда. Шэфілд з'яўляецца цэнтрам Дыяцэзіі Шэфілд (дыяцэзія, Diocese of Sheffield) з 1914 годаСтатыстыка Дыяцэзіі Шэфілд , мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца мэрам з 1843 года. У 1893 годзе, з выпускам каралеўскай граматы, Шэфілд атрымаў статус «сіці»Гісторыя лорд-мэрства ў Шэфілдзе , а ў 1897 годзе каралевай Вікторыяй пасада мэра была перайменавана ў лорд-мэра ШэфілдаПапярэднія мэры Шэфілда . У 2010 годзе 114-м лорд-мэрам Шэфілда стаў Алан Лоу, які нарадзіўся ў Барнслі, Саўт-ЁркшырБіяграфія лорд-мэра Шэфілда .
Эканоміка У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер знаходзіцца штаб-кватэра і вытворчыя магутнасці кампаніі, якая выпускае аўтамабілі пад маркай Джынета.
Порт Грымсбі і Імінгем, найбуйнейшы ў Вялікабрытаніі, з грузаабаротам 65,3 мільёна тон.
Спорт Чатыры з дваццаці чатырох прафесійных футбольных клубаў, выступоўцаў у сезоне 2011/2012 у Чэмпіянаце Футбольнай лігі, грунтуецца ў рэгіёне Ёркшыр і Хамбер: «Барнслі» «Данкастэр Роверс» «Лідс Юнайтэд» «Хал Сіці» Чатыры з дваццаці чатырох клубаў, выступоўцаў у Першай Футбольнай лізе: «Скантарп Юнайтэд» «Хадэрсфілд Таўн» «Шэфілд Уэнсдэй» «Шэфілд Юнайтэд» Два з дваццаці чатырох клубаў, выступоўцаў ва Другой Футбольнай лізе Англіі: «Брэдфард Сіці» «Ротэрэм Юнайтэд» Два з дваццаці чатырох прафесійных ці паўпрафесійных клубаў у Нацыянальнай Канферэнцыі: «Грымсбі Таўн» «Ёрк Сіці» Тры з дваццаці двух клубаў, выступоўцаў у Паўночнай Канферэнцыі: «Галіфакс Таўн» «Гізлі» «Харагейт Таўн»
Славутасці У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны дзве з 28 групы аб'ектаў, уключаных у Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Вялікабрытаніі: Каралеўскі парк Стадлі і разваліны Фаўнтынскага абацтва Фабрычны пасёлак Солтэйр
Спасылкі
Мясцовае самакіраванне Ёркшыр і Хамбера Ёркшыр Форвард — рэгіянальнае агенцтва па развіцці Government Office for Yorkshire and the Humber Regional Assembly for Yorkshire and the Humber
Катэгорыя:Рэгіёны Англіі