Ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое рыхтуе спецыялістаў у галінах псіхалогіі, хіміі, журналістыкі, правазнаўства, міжнародных адносін і геаграфіі па аспектах, звязаных з ваеннай справай.

Гісторыя Ваенны факультэт пачынаўся з ваеннай кафедры БДУ, створанай 4 лістапада 1926 года згодна загаду Рэвалюцыйнага ваеннага савета. Першым кіраўніком ваеннай кафедры БДУ, назначаным для правядзення ваеннага навучання пралетарскага студэнцтва, быў палкоўнік М. М. Пятроў. У 1926—1931 гадах курс «Вышэйшая дапрызыўная ваенная падрыхтоўка студэнтаў» выкладаў будучы чатырохкратны герой Савецкага Саюза маршал Г. К. Жукаў, які на той момант быў камандзірам 39-га кавалерыйскага палка ў 7-ай Самарскай дывізіі.

Пачынаючы з 1936 года асноўнай формай працы са студэнтамі на ваеннай кафедры былі практычныя заняткі ў спецыялізаваных аўдыторыях, ціры і ў полі. У 1941 годзе, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, заняткі па ваеннай падрыхтоўцы былі перапыненыя і аднавіліся ў 1943 годзе. У пасляваенныя і наступныя гады ваенная кафедра працягвала рыхтаваць афіцэраў запасу з ліку студэнтаў па неабходных ваенна-ўліковых спецыяльнасцях. За час свайго існавання да 2003 г. ваенная кафедра падрыхтавала тысячы афіцэраў запасу па 13 ваенна-ўліковых спецыяльнасцях.

У 2003 годзе ваенная кафедра была рэарганізавана ў ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Структура У цяперашні час на ваенным факультэце БДУ дзейнічаюць кафедры:

баявога карыстання артылерыяй супрацьпаветранай абароны агульнавайсковая радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны

Падрыхтоўка курсантаў вядзецца па спецыяльнасцях:

псіхалогія (спецыялізацыя — маральна-псіхалагічнае забеспячэнне воінскай дзейнасці) хімія (кірунак — радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона) правазнаўства (прафіліцазыі — міжнародныя адносіны ў ваеннай сферы, міжнародныя адносіны ў інфармацыйнай сферы) геаграфія (кірунак спецыяльнасці — геаінфармацыйныя сістэмы, спецыялізацыя — геаінфармацыйныя сістэмы ваеннага прызначэння)

Ваенная кафедра Для навучэнцаў мужчынскага пола іншых факультэтаў БДУ існуе магчымасць паступіць на ваенную кафедру. Пры навучанні адзін год, працягласць тэрміновай службы скарачаецца да 6 месяцаў, а выпускнік атрымлівае чын сяржанта. Пры навучанні два гады, курсант атрымлівае чын лейтэнанта, а працягласць ваенных збораў скарачаецца да месяца.

Героі СССР, якія праходзілі службу на ваеннай кафедры

Палкоўнік Аляксей Фёдаравіч Патрын — начальнік навучальнай часткі з 1952 па 1955 гг. Генерал-маёр Аляксандр Васільевіч Кірсанаў — начальнік спецкафедры з 1955 па 1960 гг., у наступстве з 1960 па 1974 — прарэктар БДУ.http://www.mil.by/ru/education/bsu/about/

Начальнікі факультэта Палкоўнік Ігар Анатольевіч Новікаў Палкоўнік Андрэй Міхайлавіч Бахар

Крыніцы

Спасылкі БГУ. Военный факультет

Катэгорыя:1926 год у Мінску

Катэгорыя:З’явіліся ў 1926 годзе Катэгорыя:Ваенныя навучальныя ўстановы Беларусі