Ёхана Сігюрдардоцір ( [], ) — ісландскі палітычны дзеяч.

Ранняя біяграфія Нарадзілася ў Рэйк'явіку, скончыла Камерцыйны каледж у 1960. Доўгі час працавала сцюардэсай на ісландскіх авіялініях, а пазней у якасці офіснага працаўніка гэтых жа авіяліній. Прымала актыўны ўдзел у прафсаюзным руху. У 1978 упершыню абраная дэпутататам альтынга ў якасці сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі. З таго часу нязменна абіралася на ўсіх наступных перавыбарах парламента ў 1979, і 1983—1984 гг. Намеснік старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1984—1993 гг. Неаднаразова займала пасаду міністра сацыяльнага забеспячэння ў разнастайных кабінетах у 1987—1994 гг.

Прэм’ер-міністр Ісландыі 1 лютага 2009 Сігюрдардоцір узначаліла часовае кіраўніцтва краіны з прадстаўнікоў сацыял-дэмакратаў і зялёных.

На пярэдадні выбараў Сігюрдардоцір была абраная 28 сакавіка 2009 лідарам партыі «Сацыял-дэмакратычны альянс».

Ёхана Сігюрдардоцір стала першым у свеце кіраўніком дзяржавы, які адкрыта абвясціў пра сваю гомасексуальную арыентацыю.

Спасылкі

Афіцыйная біяграфія

Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Ісландыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Ісландыі Катэгорыя:Міністры сацыяльных спраў Ісландыі Катэгорыя:Жанчыны-кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:ЛГБТ у Ісландыі