Андрэеўская вуліца — вуліца ў цэнтры Мінска. Знаходзіцца ў Партызанскім раёне і ідзе ад вуліцы Пуліхава да вуліцы Антонаўскай. Даўжыня — 0,7 км. Перасякаецца з вуліцай Захарава. На вуліцы знаходзяцца дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскрэклама», дрэваапрацоўчае і будаўнічае прадпрыемствы, прадуктовая крама. У 1960-я—1980-я гады жылы квартал, абмежаваны вуліцамі Андрэеўскай, Антонаўскай і Захарава, меў сярод моладзі назву «Абісінія». Сёння жылы квартал па Андрэеўскай належыць да ліку найболей прэстыжных у Партызанскім раёне (па папулярнасці адразу за вуліцамі Першамайскай і Захарава).

Гісторыя У сярэдзіне 19-га стагоддзя месца, дзе цяпер праходзіць вуліца, знаходзілася па-за межамі горада. На гарадской карце 1898 года вуліца была ўжо пазначаная.План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. асобн. арк. карт. Менавіта ў гэты час горад хутка рос і з’яўлялася шмат новых вуліц, для пошуку арыгінальных назваў якіх у служачых гарадской управы часам не хапала фантазіі.

У час нацысцкай акупацыі назва вуліцы была змененая на «Bosehstrasse»(?).

Забудова

Далягляды вуліцы

Літаратура

Сацукевіч, Іван. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі Калегіюм», 4 чэрвеня 2008.

Спасылкі Вуліца Андрэеўская// wikimapia.org Вуліца Андрэеўская// ato.by

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Партызанскі раён (Мінск)