У́бінскае () — бяссцёкавае прэснаводнае возера ў Новасібірскай вобласці Расіі, на тэрыторыі Барабінскай нізіны.
Плошча паверхні возера 436 км². Даўжыня 37 км, найбольшая шырыня 17 км. Глыбіня да 4 м. Возеру ўласцівы ваганні ўзроўню вады да 2Измайлова А. В. Убинскае озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м. Пераважаючыя глыбіні ў перыяд высокай вады складаюць 2—2,8 м, плошча паверхні да 440 км². У малаводны перыяд сярэдняя глыбіня возера складае 0,6 м, найбольшая — да 1 м. Плошча вадазбору 2990 км². Жыўленне пераважна з балотаў і снегавое. У перыяд высокай вады існуе сцёк па рацэ Убінка ў раку Ом. Катлавіна возера авальнай формы, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны пакатыя і забалочаныя. Дно возера роўнае, гліністае, высланае тоўстым слоем ілу. Па дне возера праходзіць прыдонны ўвал (працяг Каргацкай грывы). На возеры 5 астравоў. Замярзае ў лістападзе, ускрываецца ў другой палове мая. Возера мезатрофнае, значна зарастае.
Каля возера знаходзяцца некалькі сельскіх населеных пунктаў. Буйнейшы — Чорны Мыс (каля паўночнага берага). На беразе возера знаходзіцца Зарэчна-Убінскі курганны могільнік VI—XVII стст. (160 курганаў).
Літаратура
Спасылкі Озеро Убинское // Государственный водный реестр РФ Убинское озеро // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Озеро Убинское // Информационно-аналитическое интернет-издание о воде АкваЭксперт. Ру Измайлова А. В. Убинскае озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Азёры Новасібірскай вобласці Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры