Во́льга Алякса́ндраўна Брусні́кіна (; нар. года, , СССР) — расійская спартсменка, заслужаны майстар спорту па сінхронным плаванні. Трохкратная алімпійская чэмпіёнка (Сідней-2000 — дуэт і група, Афіны-2004 — група), шматразовая чэмпіёнка свету і Еўропы. У дуэце доўгія гады выступала з Марыяй Кісялёвай.

Пачала займацца сінхронным плаваннем у 14-гадовым узросце, у 1993 годзе выйграла юнацкі чэмпіянат свету. Выпускніца Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Выступала за МДФСА «Дынама». У 2001 годзе была ўзнагароджана ордэнам Пашаны. Завяршыла спартыўную кар’еру ў 2004 годзе. У 2009 годзе ўключана ў Залу Славы сусветнага плавання.

Катэгорыя:Сінхраністы Расіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Расіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёнкі па сінхронным плаванні Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Сінхраністы на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Сінхраністы на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Сінхраністы на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Расіі Катэгорыя:Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту, моладзі і турызму