Туба́ () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, правы прыток ракі Енісей.

Даўжыня ракі 119 км. Плошча вадазбору 36 900 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 758Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с, сярэдні аб’ём сцёку 23,923 км³/год. Рака ўтвараецца зліццём рэк Казыр і Амыл. Даўжыня Тубы разам з ракой Казыр складае 507 км. Працякае па Мінусінскай катлавіне, разбіваецца на рукавы. Упадае ў Краснаярскае вадасховішча на рацэ Енісей. Даліна ракі мае скрынкападобную форму. Шырыня даліны 4—8 км. Пойма шырынёй да 2—6 км, з пратокамі і старыцамі. Рэчышча звілістае. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае рака ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка. Суднаходная на адлегласці 99 км ад вусця ў перыяд высокай вады. Сплаўная.

Прытокі Тубы: Казыр, Амыл, Чарамшанка, Жэрлык, Цесь (усяго 9 вадатокаў даўжынёй больш за 10 км). У басейне ракі больш за 1000 азёр агульнай плошчай 90,95 км².

На рацэ знаходзіцца сяло Бугуртак. На высокім карэнным беразе ракі (за 10 км ад сяла Цесь) на вышыні ад 1,5 ад 150 м знаходзяцца петрогліфы — 120 малюнкаў старажытных людзей.

Літаратура

Спасылкі Река Туба // Государственный водный реестр РФ Tuba At Bugurtak // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET) Иванов В. В. Туба // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Прытокі Енісея