Антон Францавіч Бубала () — беларускі грамадскі дзеяч, краязнавец, паэт.
Біяграфія Нарадзіўся 27 кастрычніка 1942 года ў вёсцы Гісялёва Асвейскага раёна (цяпер — Верхнядзвінскі раён) Віцебскай вобласці падчас нямецкай акупацыі Беларусі. Немаўлём прайшоў праз Саласпілскі канцлагер.
У 1963 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Даўгаўпілскага педагагічнага інстытута. У 1974 годзе завочна скончыў з чырвоным дыпломам Камсамольскі-на-Амуры дзяржаўны педагагічны інстытут.
Працаваў настаўнікам у школах Латвійскай ССР, РСФСР (г. Амурск) і ў Верхнядзвінскім раёне Беларусі. Узначальваў аддзел культуры Верхнядзвінскага райвыканкама.
З 2015 года працуе старшым навуковым супрацоўнікам Верхнядзвінскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Жыве ў Верхнядзвінску.
Дзейнасць Краязнаўствам пачаў займацца з 1972 года. Даследуе гісторыю, культуру і геаграфію Паўночнай Беларусі, у асноўным — тэрыторыю Верхнядзвінскага, часткова — Міёрскага і Расонскага раёнаў Віцебскай вобласці. Прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні шэрага навуковых канферэнцый рэгіянальнага і міжнароднага ўзроўняў. Адзін з асноўных аўтараў і ўкладальнікаў кнігі «Памяць. Верхнядзвінскі раён».
З 1972 года друкуецца ў сродках масавай інфармацыі. Выдаў некалькі ўласных паэтычных зборнікаў. Аўтар і рэдактар некалькіх дзясяткаў кніг і брашур, буклетаў і паштовак, прысвечаных краязнаўству ў рэгіёне. Публікуецца ў газеце «Дзвінская праўда» з артыкуламі па гісторыі Поўначы Беларусі.
Актыўны грамадскі дзеяч, папулярызатар беларускай нацыянальнай культуры, дзеяч беларускага адраджэнскага руху. З’яўляецца сябрам шэрага грамадскіх аб’яднанняў, старшынёй клуба «Шукальнік».
Папулярызатар турысцка-краязнаўчага руху ў Паўночнай Беларусі. Ініцыятар і арганізатарам рэгіянальных турслётаў, пешых, лыжных і водных турыстычных паходаў, займаецца добраўпарадкаваннем месцаў пахаванняў ахвяр Другой сусветнай вайны.
Узнагароды Ганаровы грамадзянін Верхнядзвінска.
Крыніцы
Літаратура Бяроза над затокай: вершы / А. Ф. Бубала. — Мінск, 2012. Бубала Антон Францавіч // Краязнаўчая газета. — 2005 — № 12 (сакавік). — С. 2. Пуцявінамі роднага краю: прырода і гісторыя Верхнядзвіншчыны / А. Ф. Бубала. — Наваполацк, 2017. — 248 с.
Спасылкі Бубала, Антон Францавіч (краязнавец; літаратар; нар. 1942) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Краязнаўцы СССР Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Вязні Саласпілскага канцлагера Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Верхнядзвінска