Пу́шкіны () — расійскі дваранскі род. Род занесены ў VI частку радаводных кніг Кастрамской, Маскоўскай і Наўгародскай губерняў.

Род паходзіць ад легендарнага выхадца «з немец» мужа сумленнага Радшы. Некаторыя даследчыкі атаясамляюць яго з Ратмірам, служкам Аляксандра Неўскага. Таксама адным з продкаў роду лічаць наўгародскага віцязя Гаўрылу Алексіча, яшчэ аднаго паплечніка Неўскага. Іх нашчадак у 7-м калене, Рыгор Аляксандравіч, празваны «Гармата», быў родапачынальнікам Пушкіных. Аб службе родапачынальніка нічога невядома, але паколькі адзін з яго сыноў быў баярынам, Рыгор быў выдатным служылым чалавекам, які валодаў вялікімі вотчынамі.

Галіны Род досыць рана падзяліўся на мноства галін, шматлікія з якіх схуднелі. Ад пятага з 7 сыноў родапачынальніка пайшлі 5 асноўных галін роду:

Старэйшая галіна Пушкіных (наўгародская), нашчадкі Аляксандра Рыгоравіча Пушкіна; Баярцавы; Шарапавы; Сярэдняя галіна Пушкіных, нашчадкі Мікіты Рыгоравіча Пушкіна; Курчавы; Ражновы; Уліціны-Пушкіны, нашчадкі Васіля Рыгоравіча Уліты; Мусіны-Пушкіны; графы Мусіны-Пушкіны; Мусін-Пушкін, Апалос Апалосавіч; Калагрывавы; Павадовы; Бабрышчавы-Пушкіны; Шаферыковы-Пушкіны; Таварковы, нашчадкі Фядора Рыгоравіча Таварка; Малодшая галіна Пушкіных, нашчадкі Канстанціна Рыгоравіча Пушкіна.

Адгалінаваннем роду таксама лічацца Ждан-Пушкіны.

Найбольш вядомыя Васіль Цімафеевіч, ездзіў у 1495 у Вялікае Княства Літоўскае ў свіце вялікай князёўны Алены Іванаўны. Астафій Міхайлавіч Пушкін быў паслом у Рэч Паспалітую (1581), вёў перамовы з Пасевінам, у 1592 быў пасланы ў Нарву для перамоў са шведскімі пасламі, пры Гадунове ўзведзены ў думныя дваране і прызначаны ваяводам у Табольск (? — 1602). Іван Міхайлавіч Вялікі (? — 1612) быў маскоўскім лоўчым і думным дваранінам Мікіта Міхайлавіч (? — 1622) — акольнічы Гаўрыіл Рыгоравіч Пушкін — сакольнічы ў Лжэдзмітрыя І; Рыгор Гаўрылавіч Пушкін (? — 1656), сын папярэдняга, улюбёнец цара Аляксея Міхайлавіча, быў намеснікам ніжагародскім, паслом у Рэч Паспалітую (1650), баярынам і аружэйнічым. Мацвей і Якаў Сцяпанавічы, пляменнікі папярэдняга, былі баярамі пры Пятры Вялікім; з іх першы за ўдзел у змове сасланы ў Енісейск, а сын яго Фядор пакараны.

Галіна, з якой паходзіў Аляксандр Пушкін, вылучылася ў сярэдзіне XVI ст.; члены гэтай — малодшай у родзе — галіны не падымаліся вышэй звання стольніка, і толькі Іван Фёдаравіч Кукіш быў акольнічым.

Радавод Рыгор Аляксандравіч Пушкін │ ├──>Аляксандр │ └─>Старэйшая галіна Пушкіных │ ├──>Мікіта │ └─>Сярэдняя галіна Пушкіных │ ├──>Васіль Уліта │ └─>Уліціны-Пушкіны │ ├──>Фёдар Таварак │ └─>Таваркавы │ ├──>Канстанцін │ └─>Малодшая галіна Пушкіных │ ├──>Андрэй, бяздзетны │ └──>Іван, бяздзетны

Спасылкі Генеалогія Пушкіных