«Геній Чарльза Дарвіна» () — трохсерыйны дакументальны фільм аб творчасці Чарлза Дарвіна, спрэчным вытлумачэнні яго вучэння (сацыяльны дарвінізм, еўгеніка) і апазіцыі яму, асабліва рэлігійнай (крэацыянізм). Уключае, сярод іншага, інтэрв’ю са Стывенам Пінкерам, Дэніэлам Дэнетам і Роўэнам Уільямсам.

Сюжэт Частка першая: гутарка Докінза са школьнікамі аб эвалюцыі і экскурсія з імі на бераг мора з пошукам сведчанняў старажытнага жыцця. Найробі — інтэрв’ю з прастытуткай, якая мае, як мяркуецца, імунітэт ад СНІДу, і абмеркаванне гэтай з’явы з мікрабіёлагам. Л. Джэлманам.

Частка другая: размова з палеантолагам Р. Лікі, епіскапам-пяцідзясятнікам Б. Адоя. Адрозненне эвалюцыйнага вучэння і сацыял-дарвінізму. Размова з псіхолагам Стывенам Пінкерам аб паходжанні маралі. Гутарка з наведвальніцамі і працаўніком банка спермы.

Частка трэцяя: Гутаркі з шэрагам крэацыяністаў і тлумачэнні, чаму тэорыя Дарвіна выклікала вялікі грамадскі рэзананс. Расказ аб сыходзе Дарвіна ад рэлігійнасці.

Спасылкі

Сайт фільма Фільм

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Тэлефільмы Катэгорыя:Фільмы 2008 года Катэгорыя:Чарлз Дарвін Катэгорыя:Рычард Докінз