Квота ў памеры мінімум 75 % беларускай музыкі ў радыёэфіры Беларусі была ўсталявана Палажэннем Міністэрства інфармацыі Беларусі ў 2005 годзе і выклікала бурлівую рэакцыю як сярод радыёстанцый і , так і з боку слухачоў. У 2009 годзе патрабаванне было зменена і стала датычыцца толькі эфіра ў . На думку беларускіх музычных экспертаў, квота не адбіваецца пазытыўным чынам на якасці беларускага музычнага прадукту, не дазваляе зрабіць радыёстанцыю, якая спецыялізавалася б на джазавай ці блюзавай музыцы.

Гісторыя з’яўлення і дзеяння Квота ўсталявана 1 студзеня 2005 года дзяржаўнымі органамі ўлады з мэтай падтрымкі беларускіх выканаўцаў на фоне засілля ў радыёэфіры і суседзяў Беларусі. Пры прыняцці рашэння беларускія чыноўнікі спасылаліся на вопыт некаторых краін, якія даўно практыкуюць падобныя меры стымулявання нацыянальнага мастацтва (напрыклад, Францыя).

Летам 2009 года пачала з’яўляцца інфармацыя (у тым ліку агенцтва «Інтэрфакс»), што квота беларускай музыкі ў эфіры радыёстанцый будзе зніжана да 50%, але ўпраўленне электронных СМІ Міністэрства інфармацыі абвергла гэта. 15 верасня 2009 года Міністэрствам інфармацыі па выніках паседжання прынята абмежаванне, згодна з якім квота дзейнічае толькі 9 гадзін эфіру за суткі.

Як сведчылі музычныя рэдактары радыёстанцый ніхто не правярае кожны дзень, ці адгучалі беларускія выканаўцы на FM-дыяпазоне гарантаваныя законам 410 хвілін за суткі. Кантроль адбываецца на падставе запыту Мінінфармацыі на радыёстанцыю, якая робіць справаздачу наконт вызначанага дня. Аднак кожная радыёстанцыя сама прызначае гадзіны, у якіх будзе панаваць беларуская музыка. На думку Алены Трашчынскай, кіраўніцы «Радыус-FM», галоўная праблема з квотай — нізкая прадуктыўнасць айчынных выканаўцаў, з-за чаго адчуваецца недахоп музычнага матэрыялу.

У некаторых жа радыёстанцый з выкананнем патрабавання Міністэрства інфармацыі аб 75 % прысутнасці ў эфіры беларускіх выканаўцаў праблем не было. Напрыклад, Алег Хаменка, які вёў аўтарскую праграму пра беларускую музыку на «Аўтарадыё», лічыць, што гэта была адзіная з радыёстанцый, якая давала больш як 75 % музыкі беларускіх аўтараў, і ў гэтым сэнсе «Аўтарадыё» паказальнае ў параўнанні з астатнімі станцыямі.

17 студзеня 2017 года ў лісце (№ 01-15/М-2) актывісту з Ліды Валерыю Мінецу ў адказ на яго патрабаванне да мясцовай радыёстанцыі «Тваё радыё» ставіць у эфір і беларускую музыку Міністэрства інфармацыі паведаміла, што дзеючае заканадаўства не ўтрымлівае нормаў пра абавязковую квоту беларускай музыкі ў радыэфіры.

Крытыка У Міністэрстве культуры лічаць, што квота ў 75 % дапамагліа «раскруціць» беларускіх музыкантаў. Чыноўнікі гавораць, што на канцэрт Дня Беларусі на «Славянскім базары» да ўвядзення квоты 75 % беларускай музыкі прадаваліся толькі 20 % квіткоў, пасля — 75 %.

Да меркавання чыноўнікаў скептычна адносяцца беларускія музыканты:

Некаторыя з назіральнікаў адзначаюць, што прыкладам для беларускіх медыя-рэгулятараў мог бы паслужыць досвед Украіны. Ад лістападу 2016 года на мясцовым рынку радыё дзейнічаюць свае квоты — у залежнасці ад фармату, на нацыянальнай мове павінна выконвацца 25—35 % песень, якія гучаць у эфіры.

Адлюстраванне ў культуры Паводле з’яўлення квоты беларускім жартоўным поп-гуртом «Дранікі» ў верасні 2009 года выпушчаны альбом «75% беларускай музыкі», які быў ацэнены музычным гідам «Experty.by» ў 4 балы з 10. Паводле меркавання музычнага крытыка Змітра Падбярэзскага, гэта прадукт для ўнутранага спажывання і будзе пэўны час папулярны ў вельмі абмежаваных колах. Музычны журналіст Сяргей Будкін лічыць, што гэты дыск можна палічыць нашым адказам расійскай нізкаякаснай музыцы.

Крыніцы

Катэгорыя:2005 год у музыцы Катэгорыя:Музыка Беларусі Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Беларусі