Дзмітрыеўка — карта Тамбоўскай вобласці () — пасёлак гарадскога тыпу ў Нікіфараўскім раёне Тамбоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр раёна. Насельніцтва — 7609 чал. (2017). Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы вобласці, за 42 км на паўночны захад ад Тамбова, за 2 км на поўнач ад аўтадарогі М6 «Каспій», на берагах ракі Пальной Варонеж. Чыгуначная станцыя Нікіфараўка Паўднёва-Усходняй чыгункі на лініі Мічурынск — Тамбоў. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1966 года.
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Тамбоўскай вобласці