Хернінг () — горад у Даніі. Знаходзіцца ў цэнтры паўвострава Ютландыя. Хернінг — адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны, уваходзіць у склад регіёна Цэнтральная Ютландыя. Насельніцтва горада складае 48 531 чалавек (на 1 студзеня 2016 года)http://www.statistikbanken.dk/BEF44 .
Гісторыя Хернінг называлі «сталіцай верасу» (hedens hovedstad): горад быў заснаваны на пачатку 19 стагоддзя падчас перыяду меліярацыі. У выніку гэтага працэсу насельніцтва горада значна павялічылася і ўзрос попыт на прадукцыю ды паслугі новых фермераў раёна. Хернінг узнік як раённы цэнтр гандлю.
У 1913 годзе Хернінг атрымаў права на правядзенне кірмашоў. Так Хернінг стаў вядомы на тэкстыль: ткацкая прамысловасць развівалася ў горадзе і вакол яго. Гэтая галіна калісьці была асноўнай эканамічнай дзейнасцю ў Хернінгу. Цяпер у горадзе знаходзяцца разнастайныя прамысловыя прадпрыемствы.
У 1965 ды 2003 гадах Хернінг стаў «горадам года ў Даніі»Спіс гарадоў года ў Даніі па версіі дацкай газеты «Юланс Постэн» (Jyllands-Posten).
У Хернінгу знаходзіцца буйнейшы ў Скандынавіі выставачны цэнтр Messecenter HerningСайт выставачнага цэнтра ў Хернінгу .
Адукацыя У Хернінгу знаходзіцца Інстытут бізнесу і тэхналогіі (Handels- og IngeniørHøjskolen)Інстытут бізнесу і тэхналогіі , які з’яўляецца факультэтам сацыяльных навук Орхускага ўніверсітэта (Aarhus Universitet)Орхускі ўніверсітэт .
Мова У Хернінгу, як і ў астатняй Ютландыі, шмат людзей, асабліва ў вёсках і мястэчках, размаўляюць на заходнім дыялекце дацкай мовы, які называецца ютландскі ці юцкі (jydsk, jysk).
Славутасці У Хернінгу знаходзіцца Элія (Elia)Сайт скульптуры Элія, унікальная манументальная праца скульптара Інгвара Кронгамара. Яна ўяўляе сабой чорны 60-метровы купал з чатырма лесвіцамі — 10 метраў у шырыню, якія ўкроеныя ў паверхню і глядзяць на чатыры кірункі свету.
Спасылкі
Афіцыйны турыстычны партал Хернінга Афіцыйны сайт камуны Хернінг Фестываль кароткіх стужак у Хернінгу
Катэгорыя:Гарады Даніі