Варненская вобласць () — адна з дваццаці васьмі абласцей Балгарыі. Плошча 3818 км² (3,44 % ад агульнай тэрыторыі краіны), насельніцтва 472 654 чалавек (2016). Адміністрацыйны цэнтр — горад Варна. Аўтамабільны код вобласці — B. Размешчана на ўсходзе краіны. На ўсходзе абмываецца Чорным морам, мяжуе з Бургаскай, Дабрыцкай і Шуменскай абласцямі.

Абшчыны

У складзе вобласці налічваецца 12 абшчын.

Катэгорыя:Вобласці Балгарыі