Бялю́к галінасты, вяночнікГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927., білюкЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев. (Anthericum ramosum) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства . Раней ён адносіўся да ўласнага сямейства (яшчэ раней да Лілейных (Liliaceae)).

Батанічнае апісанне

Расліна вышынёй да 110 см з падземным карэнішчам і вузкалінейным жалабатым лісцем каля асновы сцябла. Лісце даўжынёй 12—60 см, шырынёй 5—10 мм. Сцябло прамастойнае, слабагалінастае, тонкае бязлістае. Карэнішча тонкае, кароткае ад якога адыходзяць шматлікія карані цыліндрычнай формы. Кветкі двухполыя, белыя, зоркападобныя дыяметрам 2—2,5 см на тонкіх кветаножках, у мяцёлках або гронках. Калякветнік вяночкападобны з 6 адхіленых трохжылкавых лісцікаў. Суквецце даўжынёй 20—60 см. Плод — скурыстая шарападобная каробачка дыяметрам 3—7 мм. Насенне вугальна-чорнае, вуглаватае, 3 мм даўжынёй і 2 мм у дыяметры.

Распаўсюджанне і экалогія Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўночна-ўсходняя мяжа суцэльнага пашырэння віду. Расце ў хваёвых і мяшаных лясах, дубровах, на ўзлесках і ў зарасніку хмызняку ўздоўж рэк. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, ксерафіт, мезафіт, эўтроф.

Дэкаратыўная расліна.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Венечниковые Венечник ветвистый ··· Anthericaceae Anthericum ramosum L. // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH

Венечник ветвистый (Anthericum ramosum L.) // Калекцыя рэдкіх і знікаючых відаў флоры Беларусі на сайце Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова

Катэгорыя:Спаржавыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўропы