15 cm schwere Feldhaubitze M. 15 (15-см цяжкая гаўбіца М.15) — цяжкая гаўбіца, стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гармата выраблялася кампаніяй Škoda.
Гісторыя М.15 была распрацавана пад снарады гаўбіцы М.14, але мела большую далёкасць стральбы. Пасля аншлюсу Аўстрыі і захопу Чэхаславакіі ў 1939 годзе гарматы трапілі на ўзбраенне Вермахта.
Пасля завяршэння савецка-фінляндскай вайны 20 гаўбіц закупіла Фінляндыя для ўзбраення 21, 22, 28 дывізіёнаў цяжкай артылерыі. Былі знятыя з ўзбраення да завяршэння вайны з СССР у 1944 годзе і размешчаныя ў фартыфікацыях.
Літаратура
Спасылкі
15cm Autokanone M.15/16 from Landships. Фінская артылерыя
Катэгорыя:Артылерыя калібра 150 мм Катэгорыя:Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Артылерыя ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Гаўбіцы