Оракская мова (саманазва: ујилта кэсэниОзолиня Л. В., Федяева И. Я. Орокско-русский и русско-орокский словарь. Южно-Сахалинск: Сахалин. кн. изд-во, 2003. С. 172. ) — мова оракаў — карэннага малалікага народа Сахаліна. Адносіцца да тунгуса-маньчжурская моўнай сям’і. У 2010 годзе заставалася толькі 50 носьбітаў мовы, 47 з іх пражывалі ў РасііЗвесткі на 2010 г. паводле Ethnologue .
Захаванне і адраджэнне
Нягледзячы на вельмі нізкую колькасць паўнавартасных носьбітаў мовы, існуе рух за яе рэвіталізацыю. Пры падтрымцы рэгіянальных уладаў і нафтаздабываючых кампаній, якія працуюць у традыцыйным арэале рассялення оракаў, па-оракску выдаюцца дзіцячыя кнігі, у сяле Вал адкрытыя факультатыўныя курсы роднай мовы пры школе.
Катэгорыя:Тунгуса-маньчжурскія мовы Катэгорыя:Мовы Расіі