«Расчараванне» () — амерыканскі сатырычны мультсерыял, створаны Мэтам Гроўнінгам. Netflix заказаў 20 эпізодаў серыяла, прэм’ера першых дзесяці эпізодаў адбылась 17 жніўня 2018 года.

Сюжэт Серыял распавядае аб прынцэсе-алкагалічцы Бін, яе эльфе-кампаньёне Элфа і «асабістым дэмане» Люсі, якія жывуць у сярэдневяковым каралеўстве Дрымландыя.

У ролях Эбі Джэйкабсан — прынцэса Бін Эрык Андрэ — Люсі Нэт Фэксан — Элфа Джон ДіМаджыа — кароль Зог Білі Уэст — алхімік і чараўнік Сарсерыа

Вытворчасць Мультсерыял ад стваральніка серыялаў «Сімпсаны» і «Футурама» Мэта Гроўнінга «зняты ў яго фірменным стылі». Анімацыяй займалася студыя Rough Draft Studios, адказная за «Футураму».

Гл. таксама Сімпсаны Футурама Паліцэйскі дэпартамент Парадайз

Катэгорыя:Сатырычныя фільмы Катэгорыя:Мультсерыялы паводле алфавіта Катэгорыя:Мультсерыялы ЗША Катэгорыя:Мультсерыялы 2018 года Катэгорыя:Арыгінальныя праграмы Netflix Катэгорыя:Мультсерыялы-сіткомы