Юбіле́йны меда́ль «20 год о́рганам і падраздзяле́нням па надзвыча́йных сітуа́цыях Рэспу́блікі Белару́сь» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 20 ліпеня 2018 г.
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне Медаль прысуджаецца ў гонар органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца: работнікі і грамадзянскі персанал органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў; ветэраны органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці ў сферах абароны насельніцтва і тэрыторый Рэспублікі Беларусь ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэння пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, грамадзянскай абароны, у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях.
Нашэнне Юбілейны медаль носіцца на левым боку грудзей форменнага або цывільнага адзення і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «100 год органам пагранічнай службы Беларусі».
Спасылкі
Катэгорыя:Медалі Беларусі