Юрый Гольцаў (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клуба «Пломень» з Дэмбэ Вельке.
Клубная кар’ера Выхаванец гродзенскай футбольнай школы «Белкард», у 2012 годзе выступаў за клуб у Другой лізе, пасля перайшоў у дубль «Нёмана». У 2014 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 19 кастрычніка 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць бабруйскай «Белшыны» (3:1). Да канца сезона прыняў удзел яшчэ ў трох матчах каманды, а ў 2015 годзе ўжо выступаў толькі за дубль і не прыцягваўся да асноўнай каманды.
У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе» да канца сезона«Неман» отдаст Гольцева, Матвеева, Цеслюкевича и Гончарука в аренду . У сакавіку 2017 года арэнда была падоўжана і на наступны сезон"Лида" вновь арендовала Юрия Гольцева у "Немана" . Быў адным з асноўных ігракоў каманды. Пакінуў лідскі клуб па заканчэнні сезона 2017Шестеро игроков покинули «Лиду» .
У пачатку 2021 года далучыўся да варшаўскага клуба «Акэнце» з пятага дывізіёна Польшчы. У 2022 годзе перабраўся ў «Пломень» з Дэмбэ Вельке.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 Д3 Белкард 14 0 2013 дубль Нёман 26 2 2014 Д1 Нёман 4 0 2015 дубль Нёман 15 2 2016 Д2 Ліда 24 0 2017 Д2 Ліда 24 0
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Белкард Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Акэнце Варшава Катэгорыя:Ігракі ФК Пломень Дэмбэ Вельке