Рэйк’явікскі музей пад адкрытым небам () — гістарычны музей Рэйк’явіка, а таксама музей пад адкрытым небам і краязнаўчы музей, якіх знаходзіцца ў гарадскім квартале Árbær.

Гісторыя

Прыкладна ў сярэдзіне 20-га стагоддзя ўнікла занепакоенасць, што «стары Рэйк’явік» знікае назаўжды. Першыя спробы заснаваць музей зроблены ў 1942 годзе, калі ў гарадскі савет прадставілі петыцыю грамадскасці. Запыт быў прыняты і накіраваны ў «Таварыства Рэйк’явіка», якое займалася даследаваннем мясцовай гісторыі. З гэтага часу пачаўся сістэматычны збор дакументаў, які заклаў аснову гарадскога архіва.

У 1954 годзе афіцыйна заснаваны архіў і гістарычная калекцыя Рэйк’явіка, дырэктарам якіх прызначаны Ларус Сігурб’ёрнсан. У 1957 годзе гарадскі савет прыняў рашэнне стварыць на месцы старой фермы Árbær [ˈaurˌpaiːr̥] грамадскі парк і музей пад адкрытым. Árbæjarsafn быў задуманы як аддзел архіваў і гістарычнай калекцыі Рэйк’явіка і музей пад адкрытым небам з аўтэнтычнымі пабудовамі і побытам мінулых пакаленняў.

У 1968 годзе Гістарычны музей Рэйк’явіка і Árbæjarsafn аб’ядналі ў адну ўстанову пад назвай Árbær Museum. У 1974 годзе гарадскі савет прыняў рашэнне пра прызначэнне муніцыпальнага куратара. Першай гэтую пасаду заняла Нанна Хермансан (1974—1984), затым куратарамі былі Рагнхейдур Торарынсдоцір (1984—1989), Маргрэт Хальгрымсдоцір (1989—2000) і Гудна Гердур Гунарсдоцір (з 2000).

Калі музей быў заснаваны ў 1957 годзе, ён знаходзіўся недалёка ад ускраін Рэйк’явіка. З тых часоў горад значна вырас і далёка выходзіць за межы музейнай тэрыторыі. У 2006 годзе музей адкрыў новую выстаўку, аснаваную на археалагічных знаходках у цэнтры горада, якая атрымала назву Reykjavík 871±2.

У комплекс музея ўваходзяць прыкладна 30 дамоў і тарфяных хацін з 19 стагоддзя з адпаведным для тых часоў інтэр’ерам. У музеі можна пабачыць рэканструкцыю тыповых ісландскіх рамёстваў.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт музея Ár­bær Open Air Mu­seum

Катэгорыя:Музеі Рэйк’явіка Катэгорыя:Музеі пад адкрытым небам Катэгорыя:Музеі паводле алфавіта