Беларусь Партызанская — мемарыяльны знак у Мінску. Аўтар помніка скульптар В. Занковіч.

16 ліпеня 1944 года з боку Магілёўскай шашы ў сталіцу ішлі партызанскія атрады і брыгады на знакаміты парад партызан. Адкрыты 5 мая 2005 года, напярэдадні Дня Перамогі, на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Енісейскай.

Апісанне Дамінантай твора з’яўляецца архітэктурная форма — высокая, 21-метровая калона з дэкаратыўнымі паясамі ў выглядзе нацыянальнага геаметрычнага арнаменту. Калона, высечаная з суцэльнага граніту, прывезенага з кар’ера ў Жытомірскай вобласці Украіны, размешчана на асіметрычнай базе, з аднаго боку якой — гарэльефная шматфігурная кампазіцыя, з другога — ступеньчаты п’едэстал.

У гарэльефным фрызе каля падножжа ўвасоблены сюжэтна-тэматычныя сцэны з партызанскага жыцця, апавядальна-ілюстрацыйная трактоўка тэматычных сцэн вырашана ў цяжкіх надуманых формах. У эпізодах барацьбы: сыход людзей у лес, ад малога да вялікага; фарміраванне партызанскіх атрадаў«Беларусь Партызанская» . Гладкая паверхня светлага граніту калоны некалькі згладжвае гіперактыўную пластыку фрызаМ. П. Чайко. Сучасная манументальная скульптура помнікаў і мемарыялаў Вялікай Айчыннай вайны.

Ніжняя і верхняя часткі пластычных вырашэнняў калоны аб’яднаны партызанскай тэматыкай. На скошаным завяршэнні калоны скульптурная кампазіцыя з алегарычна-дакументальных выяў партызанскай сям’і. Скульптурная пластыка герояў вырашана ў складаных ракурсах, дынаміку форм узмацняе хвалепадобная, мудрагелістая пластыка. Сілуэт фігуратыўнай групы, улічваючы вышыню, на якой ён размешчаны, цяжкі для прачытання, надае мемарыяльнаму знаку прыземісты характар.

Па-за мастацка-эстэтычнай роляй помнік «Беларусь партызанская» арганізоўвае навакольную прастору, вакол якой разгортваецца плошча сквера з зонай адпачынку, развітой гарадской інфраструктурай. Уключаны ў сучаснае асяроддзе высотных дамоў, мемарыяльны знак канцэнтруе ў сваім мастацкім вобразе інтэнсіўнасць рытмаў праспекта.

Архітэктурна-пластычная ідэя В. Занковіча набліжана да стэрэатыпнага, апрабавана-вобразнага вырашэння, манументальнай пампезнасці. Дамінуючая вертыкаль калоны ўступае ў саперніцтва з архітэктурнай прасторай, у выніку чаго твор вылучаецца з кантэксту наваколляМ. П. Чайко. Манументальная скульптура Беларусі і архітэктурнае асяроддзе, спецыфіка сінтэзу на сучасным этапе.

Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Творы Валянціна Занковіча Катэгорыя:2005 год у Мінску Катэгорыя:Партызанскі праспект (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Варвашэні (Мінск) Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі