8 cm Feldkanone M. 99 (8 cm палявая гармата M. 99)— стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. М. 99 праектавалася ў спешцы. Таму гармата атрымала нязначныя змены ў параўнанні з яе папярэднікамі. Яна захавала бронзавы ствол, але была ўжыта эксцэнтрычная паршнявая засаўка, што павялічыла хуткасць стральбы. Для гарматы ўжываўся лафет ад 9 cm Feldkanone M. 75/96 з некаторымі нязначнымі зменамі, уключаючы наяўнасць гарматных сошак і спружыннага накатніка для змяншэння сілы аддачы. Гл. таксама

9 cm Feldkanone M. 75/96

Літаратура

Катэгорыя:Артылерыя калібра 76 мм Катэгорыя:Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Палявыя гарматы