Дзмітрый Андрэевіч Фурманаў () — (26 кастрычніка (7 лістапада) 1891, сяло Серада, Расійская імперыя — 15 сакавіка 1926, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі пісьменнік-празаік, рэвалюцыянер, ваенны і палітычны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся 26 кастрычніка (7 лістапада) 1891 года ў сяле Серада Кастрамской губерні (цяпер горад Фурманаў Іванаўскай вобласці) у сялянскай сям’і.

У 1909—1912 гадах вучыўся ў рэальным вучылішчы горада Кінешма.

У 1912—1914 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. У гады Першай сусветнай вайны быў братам міласэрнасці.

У 1917—1918 гадах — эсэр-максімаліст, затым — анархіст. З 1918 года — член РКП(б).

Удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі: са студзеня 1919 года — камісар 25-й стралковай дывізіі, са жніўня 1919 года — начальнік палітуправы Туркестанскага фронту, з сакавіка 1920 года — упаўнаважаны па Сямірэчанскай вобласці, удзельнічаў у падаўленні антысавецкага паўстання ў Сямірэччы, знішчэнні врангелеўскага дэсанту на Кубані.

З 1921 года ў Маскве, на літаратурнай працы. У 1924 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук Маскоўскага ўніверсітэта.

У 1924—1925 гадах — сакратар Маскоўскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (МАПП).

Памёр 15 сакавіка 1926 года ад менінгіту. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга (1922) — За камандаванне атрадам пры разгроме Улагаеўскага дэсанту ў 1920 годзе.

Спасылкі

Біяграфія Дзмітрый Андрэевіч Фурманаў Камісар і пісьменнік (пра Дзмітрыя Фурманава) Дзвінскі летапіс будучага камісара Чапаеўскай дывізіі

Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Бальшавікі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Памерлі ад менінгіту