Ханта́йскае, Усць-Хантайскае () — вадасховішча ў Расіі, у Таймырскім Далгана-Ненецкім раёне Краснаярскага края, на рацэ Хантайка.
Створана ў 1970—1975 гг. у выніку будаўніцтва Усць-Хантайскай ГЭС за 60 км ад вусця Хантайкі. Плошча воднай паверхні 1561 км² (2120 км²Усть-Хантайское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» ). Праектны поўны аб’ём 23,52 км³, карысны — 13,43 км³. Плошча вадазбору 293 000 км². Даўжыня вадасховішча 160 км, найбольшая шырыня 9 км. Глыбіні да 420 м. Ваганні ўзроўню вады да 13 м (сярэдняе шматгадовае значэнне — 8 м). Вадасховішча слабапраточнае. Берагавая лінія значна парэзаная. Замярзае вадасховішча ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў чэрвені — пачатку ліпеня.
Выкарыстоўваецца ў мэтах рэгулявання сцёку. Каля гідравузла ГЭС знаходзіцца раён Снежнагорск горада Нарыльска (з 2004 года, раней – гарадскі пасёлак Снежнагорск), якому адміністрацыйна падпарадкаваны Снежнагорск.
Літаратура
Спасылкі Измайлова А. В., Гречушникова М. Г. Усть-Хантайское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Геаграфія Краснаярскага края Катэгорыя:Вадасховішчы Расіі