10 cm Kanone 14  (10 cm K 14) — нямецкая палявая гармата ўзору 1914 года. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны. Апісанне канструкцыі 10 cm K 14 мадыфікацыя старой гарматы 10 cm K 04. Усталёўвалася на спецыяльную платформу, што дазваляла пры вядзенні зенітнага агню разгортваць гармату на ўсе 360°. Вугал нахілу быў падняты на 15° у параўнанні са зброяй папярэднікаў, а новая канструкцыя зніжала аддачу пры стральбе пад вялікім вуглом. Падвойная сістэма прыцэльвання павялічвала дакладнасць пры стральбе па самалётах.

Гісторыя 10 cm K 14 выраблялася з мая 1915 года да канца вайны. Ужывалася ў якасці палявой гарматы ў Германіі і Балгарыі. Гармата магла перавозіцца адным экіпажам з шасці коней. 10 cm K 14 не аказалася эфектыўнай супраць авіяцыі і часцей ўжывалася ў якасці палявой гарматы.

Гл. таксама 10 cm K 04

Літаратура

Спасылкі

Development of the 10 cm Kanone on Lovett Artillery Collection

Катэгорыя:Артылерыя калібра 105 мм Катэгорыя:Артылерыя Германіі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Палявыя гарматы